Сёньня ў Кіеве пачалася “Беларуская вясна” – фэстываль беларускае культуры ва Ўкраіне, арганізаваны актывістамі ініцыятывы “Салідарнасьць”.
Стартавай акцыяй фэстывалю стаўся імправізаваны забег на лыжах па асфальце – “Кубак Лукашэнкі”.
Такая акцыя адбываецца на галоўнай вуліцы ўкраінскае сталіцы ўжо другі раз. Пасьля трох адборачных забегаў і аднаго фінальнага перамагла дзяўчына з Кіева, прыз якой уручаў чалавек у масцы Аляксандра Лукашэнкі.
Акцыя прыцягнула ўвагу шматлікіх мінакоў, некаторыя з якіх таксама прынялі ўдзел у забегах.
Сёньня ўвечары ў культурна-мастацкім цэнтры Нацыянальнага ўнівэрсытэту “Кіева-Магілянская Акадэмія” адбудзецца прэм’ера кінастужкі “Беларускі супраціў”. Дэманстрацыі фільмаў, выставы, канфэрэнцыі, канцэрты і другія мерапрыемствы ў межах “Беларускае вясны” будуць адбывацца ў Кіеве да сярэдзіны красавіка.