Сёньня ўвечары ў цэнтры Гомеля на адным з чатырохпавярховых будынкаў на вуліцы Савецкай зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.
Нагадаем, учора ў Віцебску на рыштаваньнях на будоўлі царквы Ўваскрашэньня ў цэнтры Віцебску, ля гарадзкой ратушы, таксама зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг у рамках абвешчанага Міронам "бел-чырвона-белага маратону" ў гонар 90-х угодкаў БНР.