Ідучы па праспэкце Фрунзэ, мінакі маглі бачыць сьцяг, прымацаваны на даху чатырохпавярховага будынку – інтэрнату мэдычнага ўнівэрсытэту.
Паводле віцебскага дэмакратычнага актывіста Барыса Хамайды, які даведаўся пра чарговы ўчынак Мірона з вартых даверу крыніц, да сьцяга была прымацаваная цыдулка такога зьместу:
“Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі Васілю Захарку, які адыграў выключную ролю ў захаваньні ўраду БНР у 1925 годзе. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.