Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда зноў паведаміў падрабязнасьці пра акцыю легендарнага Мірона. Паводле ягоных словаў, з вартых даверу крыніц стала вядома, што да сьцяга прымацавана цыдулка з такім тэкстам:
“Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі, таленавітаму гісторыку і літаратару Пятру Крачэўскаму. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.
Спадар Хамайда нагадаў, што ў Віцебску працягваецца абвешчаны Міронам “Бел-чырвона-белы маратон” – сэрыя акцыяў па вывешваньні сьцягоў да сёлетніх 90-х угодкаў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.