Праект канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы у прынцыпе гатовы для разгляду на Вышэйшым дзяржсавеце.
Пра гэта паведаміў БЕЛТА старшыня Палаты прадстаўнікоў, сустаршыня рабочай групы па распрацоўцы канстытуцыйнага акту Вадзім Папоў.
"Мяркую, што пасьля выбараў, якія пройдуць у Расеі, і інаўгурацыі прэзыдэнта, зьявіцца магчымасьць абмеркаваць напрацаваны праект дакумэнта на Вышэйшым дзяржсавеце", – сказаў Папоў.
Паводле яго, калі Вышэйшы дзяржсавет ухваліць дакумэнт, то ў Беларусі і Расеі адначасова павінен будзе прайсьці рэфэрэндум.
Вадзім Папоў падкрэсьліў, што праект канстытуцыйнага акту заснаваны на дзейнай саюзнай дамове, у якой галоўнымі органамі кіраваньня зьяўляюцца Вышэйшы дзяржсавет, саюзны ўрад і парлямэнт. Спадар Папоў дадаў, што "калі дзяржсавет на гэтым этапе палічыць неабходным прапрацаваць і варыянт прэзыдэнцкага кіраваньня, то камісія гатовая яго разгледзець, але пакуль што дактрына адна – кіравацца саюзнай дамовай”.