Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў так кажа пра праблематыку саміту:
“Там галоўных праблемаў, у прынцыпе, усяго дзьве: адна — відавочная, другая — прыхаваная. Відавочная — гэта выпрацоўка адзінага падыходу да косаўскага прэцэдэнту, прыхаваная — знаёмства з прэзыдэнтамі Дзьмітрыя Мядзьведзева і прадстаўленьне яго ім”.
Спадар Суздальцаў лічыць, што інтэрвію, якое ў панядзелак даў Аляксандар Лукашэнка расейскім журналістам і ў якім ён шмат казаў пра беларуска-расейскія дачыненьні, ніяк не адаб’ецца на паводзінах Уладзімера Пуціна:
“Калі б там было хоць адно слова, якое можна было б ацаніць як ініцыятыву выхаду з становішча, дык была б іншая рэч. А там жа формула толькі адна — Расея павінна заставацца дойнай каровай для Беларусі.
Павінна, бо так хочацца Лукашэнку. Гэта патрабаваньне, нават ня просьба, а менавіта патрабаваньне. Але для Масквы гэта ўжо не навіна”.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка адзначае, што беларускі прэзыдэнт у згаданым інтэрвію арыентаваўся не на Маскву, а на заходніх палітыкаў:
“У прынцыпе Лукашэнка нічога не губляе. У Расеі будзе новы прэзыдэнт. Невядома, ці будзе новы прэм’ер. А калі будзе, дык хто — Пуцін ці нехта іншы? А яшчэ раз сказаць пра тое, што Расея — эгаістычная краіна і непасьлядоўны пастаўшчык газу, — ну, а чаму б і не?”
"Ён далей прасоўвае праект — гэта можа быць адзіны рубель, рэфэрэндум..."
Сёньня спачатку Уладзімер Пуцін, а сьледам і Дзьмітрый Мядзьведзеў заявілі: СНД застаецца галоўным прыярытэтам Расеі ў зьнешняй палітыцы. Палітоляг Аляксандар Класкоўскі лічыць, што Масква ўзмацняе сваю прысутнасьць на постсавецкай прасторы:
“На практыцы гэта ўсё робіцца ў межах двухбаковых дачыненьняў. І калі казаць непасрэдна пра беларуска-расейскія дачыненьні, дык нядаўна Ўладзімер Пуцін на сваёй прэсавай канфэрэнцыі наўпрост сказаў, што будаўніцтва саюзнай дзяржавы застаецца для Расеі прыярытэтам. І вось гэтая фармулёўка, можна сказаць, мае і пагрозьлівы сэнс для Беларусі. Бо вядома, што мае на мэце сцэнар так званай брацкай інтэграцыі, паводле крамлёўскай схемы”.
Вядома, што мае на мэце сцэнар так званай брацкай інтэграцыі, паводле крамлёўскай схемы
“Альбо ён далей прасоўвае праект — гэта можа быць адзіны рубель, рэфэрэндум, урэшце. Альбо ён пойдзе ў Польшчу і далей — на Захад”.