Урад Расеі ўвёў забарону на экспарт пшаніцы ў краіны, якія ўваходзяць у Мытны зьвяз — гэта значыць у Беларусь і Казахстан.
Пастанову падпісаў расейскі прэм’ер-міністар Віктар Зубкоў, дзейнічаць яна будзе да 30 красавіка. Як адаб’ецца гэтая забарона на харчовай бясьпецы Беларусі?
Расейскі бок у афіцыйным прэс-рэлізе тлумачыць, што “забарона на экспарт пшаніцы ў Беларусь і Казахстан уводзіцца ў якасьці антыінфляцыйнага захаду”. У студзені ўрад Расеі ўвёў мыта на экспарт у памеры 40%, але дзеяньне высокага мыта не распаўсюджваецца на краіны Мытнага зьвязу. Таму ў дачыненьні да Беларусі і Казахстану ўведзеная наўпроставая забарона на пастаўкі зерня. Ці не застануцца беларусы бяз булак?
Начальнік аддзела гандлю і рэсурсаў Дэпартамэнта хлебапрадуктаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Ўладзіслаў Гучак запэўніў:
“І харчовым, і фуражным збожжам мы забясьпечаныя. Ну калі ў нас булак не хапала? На экспарт прадаём гіганцкія аб'ёмы мукі, у тую ж Расею. Расея ніколі не зьяўлялася для нас прыярытэтным пастаўшчыком збожжа. Заўсёды мы працавалі ў асноўным з Украінай і Казахстанам. Харчовае збожжа практычна з Расеі не ідзе да нас. Мы бралі ў Казахстане”.
Імпартная пшаніца моцных і цьвёрдых гатункаў падмешваецца ў беларускае збожжа толькі для паляпшэньня хлебапякарных якасьцяў, а па колькасьці хапае сваёй, кажа прадстаўнік Дэпартамэнту хлебапрадуктаў Уладзіслаў Гучак.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка наагул ня бачыць ніякай пагрозы харчовай бясьпецы Беларусі:
“Рынак збожжа і рынак харчаваньня расьце. Летась 18% — прырост цэнаў, гэта выгадней, чым гандаль нафтай. Расейцы проста вырашылі, каб не спрыяць сваім кампаніям зарабляць больш, чым пажадае Крэмль, увесьці вета на пастаўку збожжа ў Беларусь. Гэта нацыянальныя інтарэсы Расеі, і няма чаго абмяркоўваць. І ўсясьветны рынак добра працуе, ня будзе ніякіх праблем. Знойдзем, дзе купляць”.
Эканаміст Зьміцер Бабіцкі зьвязвае забарону Расеі на экспарт збожжа ў Беларусь таксама ўнутранымі праблемамі — прэзыдэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца неўзабаве. У зьвязку зь імі ў Расеі ўведзены мараторый на рост цэнаў:
“Каб было нявыгадна экспартаваць, каб больш збожжа заставалася ў Расеі – чым большая прапанова, тым ніжэйшая цана. А паколькі сярод дзяржаваў, якія знаходзяцца ў Мытным зьвязе, яны ня могуць уздымаць мыты, яны проста наклалі забарону. Гэта чыста ўнутраныя справы расейскай палітыкі, яны хочуць стрымаць у сябе цэны”.
Начальнік аддзела гандлю і рэсурсаў Дэпартамэнта хлебапрадуктаў Уладзіслаў Гучак перакананы, што ўсясьветны рынак харчаваньня цяпер надзвычай вялікі, розьніца толькі ў коштах:
“Цэны – гэта іншае пытаньне, у сьвеце яны падняліся ў два разы. А ў тым пляне, што збожжа купіць, аб'ёмы знайсьці — гэта не праблема. Ня купім у Расеі – купім у Аргентыне”.
Эканаміст Зьміцер Бабіцкі перакананы:
“Хвалявацца няма чаго, калі не лічыць росту цэнаў. Ня трэба бегчы купляць муку мяхамі . Проста яна будзе даражэйшая”.
Расейскі бок у афіцыйным прэс-рэлізе тлумачыць, што “забарона на экспарт пшаніцы ў Беларусь і Казахстан уводзіцца ў якасьці антыінфляцыйнага захаду”. У студзені ўрад Расеі ўвёў мыта на экспарт у памеры 40%, але дзеяньне высокага мыта не распаўсюджваецца на краіны Мытнага зьвязу. Таму ў дачыненьні да Беларусі і Казахстану ўведзеная наўпроставая забарона на пастаўкі зерня. Ці не застануцца беларусы бяз булак?
Начальнік аддзела гандлю і рэсурсаў Дэпартамэнта хлебапрадуктаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Ўладзіслаў Гучак запэўніў:
Харчовае збожжа практычна з Расеі не ідзе да нас.
Імпартная пшаніца моцных і цьвёрдых гатункаў падмешваецца ў беларускае збожжа толькі для паляпшэньня хлебапякарных якасьцяў, а па колькасьці хапае сваёй, кажа прадстаўнік Дэпартамэнту хлебапрадуктаў Уладзіслаў Гучак.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка наагул ня бачыць ніякай пагрозы харчовай бясьпецы Беларусі:
“Рынак збожжа і рынак харчаваньня расьце. Летась 18% — прырост цэнаў, гэта выгадней, чым гандаль нафтай. Расейцы проста вырашылі, каб не спрыяць сваім кампаніям зарабляць больш, чым пажадае Крэмль, увесьці вета на пастаўку збожжа ў Беларусь. Гэта нацыянальныя інтарэсы Расеі, і няма чаго абмяркоўваць. І ўсясьветны рынак добра працуе, ня будзе ніякіх праблем. Знойдзем, дзе купляць”.
Эканаміст Зьміцер Бабіцкі зьвязвае забарону Расеі на экспарт збожжа ў Беларусь таксама ўнутранымі праблемамі — прэзыдэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца неўзабаве. У зьвязку зь імі ў Расеі ўведзены мараторый на рост цэнаў:
“Каб было нявыгадна экспартаваць, каб больш збожжа заставалася ў Расеі – чым большая прапанова, тым ніжэйшая цана. А паколькі сярод дзяржаваў, якія знаходзяцца ў Мытным зьвязе, яны ня могуць уздымаць мыты, яны проста наклалі забарону. Гэта чыста ўнутраныя справы расейскай палітыкі, яны хочуць стрымаць у сябе цэны”.
Начальнік аддзела гандлю і рэсурсаў Дэпартамэнта хлебапрадуктаў Уладзіслаў Гучак перакананы, што ўсясьветны рынак харчаваньня цяпер надзвычай вялікі, розьніца толькі ў коштах:
Ня купім у Расеі – купім у Аргентыне