Шэраг міністраў і кіраўнікоў дзяржканцэрнаў атрымалі вымовы і заўвагі за невыкананьне прагнозных паказчыкаў у 2007-м і напачатку 2008 году.
Вымовы атрымалі міністры будаўніцтва Аляксандар Селязьнёў, міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў, сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леанід Русак, заўвагі за невыкананьне паказчыкаў атрымалі міністар прамысловасьці Анатоль Русецкі і энэргэтыкі Аляксандар Азярэц.
Вымовы таксама атрымалі кіраўнік «Беллегпраму» Эдуард Нарышкін, «Белдзяржхарчпраму» Іван Данчанка, «Белнафтахіму» Валер Казакевіч. Пакараным загадана ў лютым выправіць сытуацыю на сваіх участках працы і выйсьці на прагнозныя паказчыкі.