Генэральны дырэктар наваполацкага нафтахімічнага комплексу «Нафтан-Палімір» Уладзімер Трацьцякоў адпраўлены ў адстаўку.
Паводле наваполацкага «Вектар ТВ», пра адстаўку Трацьцякова паведаміла кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава, якая 9 лютага пабывала на прадпрыемстве.
Абавязкі гендырэктара ААТ «Нафтан» цяпер выконвае Сяргей Алтухоў — намесьнік гендырэктара па вытворчасьці.
«На жаль, цяперашняму кіраўніцтву заводу не ўдаецца апэратыўна вырашаць некаторыя пытаньні, якія тычацца мадэрнізацыі такога важнага прадпрыемства, як „Нафтан“. Таму і прынята такое рашэньне», — патлумачыла Натальля Качанава.У інтэрвію БЕЛТА на прадпрыемстве так патлумачылі адстаўку гендэрэктара:
«Апошнім часам у канцэрну „Белнафтахім“ да працы ААТ „Нафтан“ і пэрсанальна яго кіраўніка былі сурʼёзныя прэтэнзіі, зьвязаныя перш за ўсё з зацягваньнем тэрмінаў мадэрнізацыі вытворчасьці, невыкананьнем шэрагу эканамічных паказчыкаў».
Уладзімер Трацьцякоў узначаліў «Нафтан» 15 красавіка 2011 году.