Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сталі меней брацца шлюбам, больш нараджаць і менш паміраць


Беларусы ўзялі на 16,7% меней шлюбаў у студзені-верасьні 2016 году, чым у такі ж пэрыяд летась, вынікае з дакладу Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Колькасьць разводаў пры гэтым не зьмянілася.

Так, за першыя 9 месяцаў сёлета ў Беларусі былі ўзятыя 51 963 шлюбы (7,3 шлюба на тысячу чалавек), калі за такі ж пэрыяд мінулага году — 62 397 шлюбаў (8,8 на 1000 чалавек). Разводаў жа зафіксавана крыху больш за 24 тысячы.

Упершыню з 1992 году зафіксаваны натуральны прырост насельніцтва на 518 чалавек (летась за такі пэрыяд быў натуральны спад насельніцтва на 1762 чалавекі). За студзень-верасень у Беларусі нарадзіліся 89 434 чалавекі (у мінулым годзе за такі пэрыяд — 88 979 чалавек), памерла 88 916 чалавек (летась — 90 741 чалавек). Зьнізілася і колькасьць суіцыдаў: 1284 выпадкі супраць 1355.

Па ўсіх парамэтрах зьнізілася міграцыя: колькасьць тых, хто прыбыў, і тых, хто зьехаў, і ўнутры краіны, і між Беларусьсю і іншымі краінамі. Так, за студзень-верасень 2016 году ў Беларусь прыбылі 15 543 чалавекі (супраць 22 261 чалавека за такі ж пэрыяд мінулага году), зьехалі 9 262 чалавекі (супраць 7 165). Міграцыйны прырост упаў у 2,4 раза, да 6281 чалавека.

Сёлета ў Беларусі падае ўсё: ВУП, заробкі і грашовыя даходы, зьнешні гандаль... Прамысловыя гіганты звальняюць рабочых і павялічваюць запасы прадукцыі на складах, вырасла колькасьць стратных арганізацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG