Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі абвешчаны літаратурны конкурс «Зразумей Украіну»


Ілюстрацыйнае фота. ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота. ©Shutterstock

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты, маладзейшыя за 25 год, якія стала пражываюць у Беларусі. Мова твораў – беларуская, расейская, украінская.

Cаюз беларускіх пісьменьнікаў, літаратурны дом «Логвінаў» і Беларускі ПЭН-Цэнтар абвясьцілі конкурс эсэ і перакладаў сучаснай украінскай літаратуры «Зразумей Украіну».

Як паведамляе СБП, конкурс праводзіцца ў дзьвюх намінацыях:

1. Пераклад сучаснай украінскай літаратуры (паэзія, кароткае апавяданьне, эсэ).

2. Аўтарскае прачытаньне сучаснай украінскай літаратуры (рэфэрат або эсэ, прысьвечанае аднаму з сучасных украінскіх аўтараў альбо канкрэтнаму твору).

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты, маладзейшыя за 25 год, якія стала пражываюць у Беларусі. Мова твораў – беларуская, расейская, украінская. Творы мусяць быць ня большымі за 20 старонак 14-м кеглем.

Абвяшчэньне пераможцаў адбудзецца напрыканцы лістапада. Першыя месцы ў намінацыях атрымаюць пляншэт, другія і трэція – электронную кнігу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG