Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз чарговы пажар на Беларускім мэталюргічным заводзе спынілася плаўленьне сталі


Пажар у цэху БМЗ у Жлобіне
Пажар у цэху БМЗ у Жлобіне

Увечары 5 сакавіка ратаўнікі ліквідавалі пажар у цэху Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне. Пацярпелых у пажары няма, але пашкоджана 30 тысяч пагонных мэтраў кабэлю.

Прычына пажару пакуль ня высьветленая. Як піша БЕЛТА, праз пажар прыпынілі працу тры цэхі БМЗ (наагул завод мае восем цэхаў), плаўленьне сталі спыненае.

На месца пажару для арганізацыі апэратыўнага штабу выехаў міністар прамысловасьці Віталь Воўк.

У лістападзе мінулага году на БМЗ у Жлобіне таксама здарыўся пажар — узгараньне зафіксавалі ў тым жа сталеплавільным цэху № 1. І тады ніхто не пацярпеў, вытворчасьць аднавілі цягам двух дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG