Пяць гадоў уладальнікі брэнду belarusam.by будавалі дом па экалягічных тэхналёгіях з саламяных цюкоў. Аднак ноччу 19 лістапада ў Бешанковічах здарыўся пажар, дом згарэў. Здарэньне выклікала шмат водгукаў у Фэйсбуку, людзі адгукнуліся і дапамагалі грашовымі пераводамі, некалькі чалавек нават прыехалі на дапамогу маладой сям’і разьбіраць папялішча. Цяпер Рамановічы ставяць перад сабой амбітную мэту: літаральна за год яны плянуюць адбудаваць свой экалягічны дом.
Самае папулярнае
1