Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня выбары, а гульня шарлатанаў» — зьняліся два дэмакратычныя кандыдаты ў Гомелі


Уладзімер Няпомняшчых
Уладзімер Няпомняшчых

Напярэдадні пачатку датэрміновага галасаваньня, адразу два кандыдаты ў дэпутаты ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі ў Гомелі адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах.

Уладзімер Кацора накіраваў у Гомельскую-Сяльмашаўскую выбарчую акругу № 32 афіцыйную заяву, што складае зь сябе паўнамоцтвы кандыдата ў дэпутаты.

Ён патлумачыў: ніводзін з прапанаваных АГП прадстаўнікоў ня ўключаны адміністрацыяй ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Сяльмашаўскай акругі № 32. Мясцовая арганізацыя АГП прапаноўвала сваіх падрыхтаваных вылучэнцаў ва ўсе 34 камісіі згаданай акругі.

Уладзімер Кацора выступае перад выбарцамі Сяльмашаўскай акругі № 32, архіўнае фота
Уладзімер Кацора выступае перад выбарцамі Сяльмашаўскай акругі № 32, архіўнае фота

Да таго ж, кажа Кацора, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, парушаючы Канстытуцыю, заяўляе, што роля дэпутата парлямэнту ня ў тым, каб займацца заканатворчай дзейнасьцю, а каб быць гэткім прадстаўніком сацыяльнай службы ў сваёй акрузе.

Другі вылучэнец АГП, Уладзімер Няпомняшчых, заяўляе ў камісію Юбілейнай акругі № 31, што гэта «ня выбары, а гульня шарлатанаў з народам у напарсткі пад назвай «выбары». Кандыдат перакананы, што ня мае права ашукваць сябе, сваю сямʼю і беларускіх выбарцаў удзелам, як сказана ў заяве, «у падтанцоўцы Лукашэнкі-Ярмошынай ды іх брыгады».

Копіі заяваў кандыдаты накіравалі таксама ў Цэнтральную выбарчую камісію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG