19 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомлю пачынаецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да былога начальніка Веткаўскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Ўладзіслава Антоненкі.
Ён абвінавачваецца ў хуліганстве. Інцыдэнт з удзелам Антоненкі здарыўся 25 красавіка ў Ветцы. У непрацоўны час міліцыянт прычапіўся да 16-гадовага падлетка, а пачуўшы штосьці непрыемнае ў адказ, пусьціў у ход кулакі. Дабавіў начальнік хлопцу, калі на месца здарэньня прыехаў нарад міліцыі.
У траўні падпалкоўніка звольнілі са службы за парушэньне правілаў прафэсійнай этыкі.
Пасаду начальніка Веткаўскага РАУС Антоненка займаў з чэрвеня 2015 году. Да гэтага ў званьні маёра служыў намесьнікам начальніка міліцыі.
Здарэньне ў Ветцы дасьледавалі супрацоўнікі УСК Гомельскай вобласьці.