На вашыя пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказала першая намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім.
Яшчэ летась у жніўні група грамадзянаў выступіла з ініцыятывай прапанаваць Алену Анісім у якасьці прэтэндэнта на ролю «адзінага» кандыдата на пасаду прэзыдэнта ад апазыцыі.
«Мой асноўны пасыл — кожны грамадзянін сёньня абавязаны ўсьвядоміць, што лёс краіны наўпрост залежыць і ад яго. Мы мусім не баяцца, а казаць пра тое, што хвалюе і перашкаджае нам быць самадастатковай вартай павагі суседзяў краінай. І калі для гэта неабходна заявіць пра гатоўнасьць вылучыць сваю кандыдатуру ад шырокага грамадзкага кола, то я да гэтага гатова», — сказала Алена Анісім ва ўступным слове да ўдзельнікаў онлайн-канфэрэнцыі.