Пашкоджаньні нанесеныя балёнчыкамі з фарбай, яны часткова здымаюцца. Каардынатарка фэстывалю Караліна Палякова паведаміла «ЎКантакце», што невядомыя таксама скралі лесьвіцу і сарвалі банэр. Арганізатары шукаюць любую інфармацыю пра хуліганаў, а таксама фота малюнкаў да пашкоджаньня. Яны пачалі аднаўляць графіці.