Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Сьцяжко: шлях ад «Госьціцы» да Карнэгі-холу


Вольга Сьцяжко
Вольга Сьцяжко

Піяністка Вольга Сьцяжко нарадзілася ў Менску. Пачала творчую дзейнасьць у трохгадовым узросьце ў фальклёр-тэатры «Госьціца» пад кіраўніцтвам Ларысы Сімаковіч. Скончыла Рэспубліканскі музычны ліцэй пры Беларускай акадэміі музыкі. З 2002 году — на Захадзе. Вучылася ў United World College (Італія). Скончыла Каралеўскую акадэмію музыкі ў Лёндане. Незалежная артыстка. Выступае з сольнымі канцэртамі і як салістка аркестраў у ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Нямеччыне, Францыі, Швэцыі, іншых краінах. Ляўрэат многіх міжнародных конкурсаў. У 2014 годзе выпусьціла альбом Eta Carinae, які быў прыхільна прыняты брытанскай крытыкай. Жыве і працуе ў Лёндане.

Прапануем вам фрагмэнты тэксту перадачы. Цалкам перадачу можна паслухаць тут:

Вольга Сьцяжко: шлях ад «Госьціцы» да Карнэгі-холу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:57 0:00
Наўпроставы лінк

Вячаслаў Ракіцкі: Калі я чытаў рэцэнзіі на вашы канцэрты, на ваш альбом у такіх аўтарытэтных выданьнях, як «The Independent», «The Times», я зьвярнуў увагу, што вас па-рознаму прадстаўляюць: то піяністкай, народжанай у Беларусі, то беларускай піяністкай. Насамрэч — чыёй піяністкай вас лічаць на Захадзе і самі як вы думаеце: вы — піяністка беларуская, брытанская, ці належыце ўсяму сьвету?

Вольга Сьцяжко: Ні ў якім разе я не брытанская піяністка, не італьянская, тым болей я не з былога Савецкага Саюзу. Я — беларуская і толькі беларуская піяністка. Я заўсёды гэта падкрэсьліваю публічна, пішу ва ўсіх біяграфіях. І нават у свае канцэртныя выступы ўключаю творы беларускіх кампазытараў, таму што яны на Захадзе нікому невядомыя. Для мяне гэта заўсёды вельмі і вельмі важна падкрэсьліваць, што я — беларуска ня толькі паводле беларускага паходжаньня, а па сутнасьці.

Ракіцкі: А як да вас ставяцца іншыя творцы ў тым жа Лёндане? Гэты горад, у прынцыпе, можна назваць культурнай сталіцай Эўропы. Ці не глядзяць на вас зьверху ўніз, паблажліва? Колісь на Захадзе любілі пры кожнай нагодзе падкрэсьліць паходжаньне творцаў з Усходняй Эўропы: гэны — з Чэхаславаччыны, а гэтая — з Польшчы...

Сьцяжко: Найперш скажу, што ў Лёндане вельмі мала ўласна брытанскіх піяністаў. І гэты горад — такі глябальны кацёл, таму і не глядзяць. Той самы Свабодны тэатар зь Менску вельмі цёпла прымаецца і высока ацэньваецца. Лёндан, магу сказаць, наадварот, заўсёды зацікаўлены ў іншых культурах. Увогуле, у Лёндане нейкай нацыяналістычнай жылы не адчуваецца.

Вокладка альбому Eta Carinae
Вокладка альбому Eta Carinae

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG