Судзьдзя Вольга Комар вяла першы судовы працэс за Плошчу 19 сьнежня 2010 году і асудзіла на 4 гады зьняволеньня Васіля Парфянкова. Пасьля гэтага ёй быў забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. А 14 студзеня 2013 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў загад пра яе звальненьне.
Найбольш цікавым у гэтай гісторыі той факт, што Вольга Комар — выпускніца беларускага Коласаўскага ліцэю.
Пра ліцэйскія часы і выбар Вольгі Комар Радыё Свабода паразмаўляла з Кірам Тананушкам, выпускніком ліцэю, а пасьля філфаку БДУ, які вучыўся з Вольгай.
Вячорка: Як думаеце, Вольга Комар раскайваецца ці хаця б шкадуе аб выраку Парфянкову?
Тананушка: Калі сапраўды было «тэлефанаваньне зверху», тады, думаю, крыху раскайваецца, але толькі з-за рэзанасу і «сьпісу неўязных». Калі ж вырашала самастойна, тады не.
Вячорка: У мае часы вучобы паміж ліцэістамі не было сакрэтаў, усе усё пра ўсіх ведалі. Калісьці такой ліцэісткай была Вольга Комар. Ці памятаеце, як вы зь ёй пазнаёміліся?
Тананушка: Калі ліцэй пачаў працаваць стацыянарна, я трапіў на другі курс, а Вольга (для мяне яна па-ранейшаму Канойка, а ня Комар), адпаведна, на першы. Асаблівай увагі яна не прыцягвала, пакуль не пачала сустракацца з маім аднагрупнікам Міколам Адамчыкам, сынам Адама Глобуса. Паміж парамі, на дыскатэках яны заўжды былі разам. Калі Мікола скончыў ліцэй, яны разышліся, але некаторы час бачыліся. Дарэчы, менавіта Адамчык першы пазнаў на фотках судзьдзі Комар сваю былую сяброўку Волю Канойку, і гэта імгненна разьляцелася па СМІ.
Вячорка: Што магло паўплываць, што навучэнка Коласаўскага ліцэю раптам стала па той бок барыкадаў? Ці гэта выпадковасьць?
Тананушка: Можа, гэта прагучыць непрыемна для сп. Уладзіміра Коласа, дырэктара Коласаўскага ліцэю, але відавочна наступнае. Ліцэяў тады было няшмат, і трапіць у іх было прэстыжна. Ды і праграма беларусізацыі тады была ў разгары. Хтосьці прыйшоў у ліцэй з-за ідэі, хтосьці проста таму, што вучоба ў «ліцэі» (няважна, беларускім ці не) магло, на іх думку, дапамагчы ў далейшым. Вольгу, мне здаецца, можна аднесьці да другой групы. Несумненна, пэўны ўплыў на яе характар выкладнікі ліцэю зрабілі. Але гэта як плысьці па цячэньні. Тады, у ліцэі, цячэньне было ў адзін бок. Сытуацыя ў краіне зьмянілася, Вольга скончыла ліцэй, апынулася ў іншым асяродзьдзі, дзе былі іншыя каштоўнасьці, адпаведна, цячэньне панесла яе ў іншы бок. Яна не захацела плысьці супраць плыні і трапіла на іншы бок барыкадаў. Упэўнены, яна не адна такая, проста яе выпадак атрымаў розгалас.
Вячорка: Здаецца, Вольга была вельмі рамантычнай асобай, мяркуючы па яе беларускамоўным апавяданьні «Вандроўка ў пустэльні», апублікаваным у «Першацьвеце» ў 1996 годзе. А ў жыцьці яна таксама размаўляла па-беларуску?
Тананушка: Размаўляла па-расейску. Мне яна ўзгадваецца як прывабная дзяўчына з млявым позіркам. Спакойная, неканфліктная, але часам падкрэсьлена пыхлівая.
Вячорка:А тады, у ліцэйскія часы, ці абмяркоўвалі вы палітыку? Ці Вольга выказвала нейкую грамадзянскую пазыцыю?
Тананушка: Усе мы тады былі крыху наіўныя і шмат чаго не разумелі. І Лукашэнка тады яшчэ ня быў прэзыдэнтам (нават ня верыцца). І, зразумела, ніхто не казаў: «Я праз колькі год стану судзьдзёй і буду саджаць апазыцыянэраў». Нельга тады было нешта прадказаць. Што наконт Вольгі, дык ніякіх перадумоваў для гэтага я не заўважыў.
Вячорка: Бацька Вольгі Канстанцін Канойка займаў высокую пасаду ў Таварыстве сьляпых, стаў генэральным дырэктарам «Сьветапрыбор», пасьля неаднаразова атрымліваў узнагароды ад Лукашэнкі і ўраду. Наколькі бацька мог уплываць на рашэньні дачкі?
Тананушка: Я пытаўся ў Мікалая, чаму тая пайшла вучыцца ў ліцэй, ці не пад бацькавым уплывам. Ён адказаў, што ня ведае. Таму тут пра ўплыў бацькі казаць цяжка. Таксама відавочна, што на юрыста і эканаміста тады, ды і зараз, вучыцца было прэстыжна. Але ня танна. Таму, калі бацька аплочваў яе навучаньне ў БІП (Беларускім інстытуце правазнаўства) і Акадэміі кіравання пры Прэзыдэнце, тады, як мінімум, ён быў ня супраць. Вышэйзгаданы сябар сьцвярджае, што бацька Вольгу вельмі апякаў і дапамагаў ёй, быў яе «плячыма», бо займаў і займае нядробную пасаду.
Вячорка: Калі бы вы сёньня сустрэлі, ці падалі б ёй руку?
Тананушка: Я б так. Яна, хутчэй за ўсё, не працягнула б. Бо пыхлівая. Зараз, калі яна пабыла судзьдзёй, гэта, думаю, узмацнілася.
Вячорка: Як вы думаеце, што Вольга можа зрабіць, каб ёй прабачылі?

Тананушка: Яна можа зьмяніць прозьвішча, каб пазьбегнуць санкцыяў. У любым выпадку, нават як адвакат, рэпутацыю яна страціла.