Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вітальда Ашурка будуць судзіць за экалягічны пікет


Вітальд Ашурак
Вітальд Ашурак

Вітальд Ашурак, актывіст зь Бярозаўкі Лідзкага раёну, правёў адзіночны пікет з плякатам «Шклавата — сьмерць Бярозаўкі».

Падчас пікету яго хацелі забраць міліцыянты, але на рынку заступіліся людзі. Празь некалькі дзён да яго прыйшлі міліцыянты і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Справа будзе накіраваная ў Лідзкі раённы суд.

Пікет Ашурак зладзіў з прычыны таго, што ўлады аніяк не рэагуюць на пагаршэньне экалягічнай сытуацыі ў Бярозаўцы пасьля таго, як на шклозаводзе запусьці новы цэх па выпуску шклаваты.

— Апошнім часам у Бярозаўцы пачалі хварэць дзеці: зьяўляецца сухі кашаль, а тэмпэратуры няма. У паветры, калі адбываюцца выкіды, трымаецца сьмярдзючы хімічны пах. І гэта адчуваюць усе, хто тут жыве. Людзі церпяць і баяцца пратэставаць.

Праз суд Ашурак зьбіраецца прыцягнуць больш увагі да экалягічнай праблемы ў Бярозаўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG