15 лютага ў Менску ў палацы культуры імя Шарко (Уральская вуліца, 3) адбыўся канцэрт барда, актора і гумарыста Віктара Шалкевіча. Прагучаць новыя і лепшыя песьні. Канцэрт прысьвечаны 55-годзьдзю барда і Дню ўсіх закаханых!
Радыё Свабода ладзіла жывую відэатрансьляцыю.
Пазьней глядзіце канцэрт на нашым сайце.
Віктар Шалкевіч — ляўрэат розных конкурсаў аўтарскай песьні. Пабываў з гітарамі (іх у яго чатыры) у ЗША, на Гаіці (у Дамініканскай Рэспубліцы), у Францыі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, Польшчы, Літве, Расеі, Украіне, Грузіі.
Відэа, частка 2
Аўтар кніг «Блюз „Вясна“», «Рэквіем па непатрэбных рэчах», «Мястэчка G. і ваколіцы».

Дыскаграфія:
- «Правінцыя» (1992);
- «Смутны беларускі блюз» (1996);
- «Балады і рамансы» (1998);
- «Добрай раніцы» (2002);
- «За сто крокаў ад Вострае Брамы» (2004);
- «Гарадзенец прызямліўся ў Менску» (2006);
- «Шчасьлівая сямёрка» (2010).