Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскі актывіст Віктар Марчык выйшаў на волю


Віктар Марчык, архіўнае фота
Віктар Марчык, архіўнае фота

Марчык быў асуджаны Слонімскім раённым судом на пяць сутак арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў».

Пасьля пяці сутак адседкі Віктар Марчык ні на што ня скардзіўся, казаў, што многія міліцыянты з разуменьнем ставіліся да ягонага арышту. Ня скардзіўся і на здароўе, крыўдна толькі было за ўлады.

— Мне і цяпер хочацца запытацца ў нашых уладаў — чаму яны са мною так абышліся? Да акцыі мы праводзілі перамовы адносна таго, што сустрэча з старшынём райвыканкаму будзе насіць мірны характар, мітынгаваць ня будзем, прыйдзем безь сьцягоў і плякатаў. Усё так і адбылося, а ў судзе нават не задаволілі майго хадайніцтва, каб у якасьці сьведкі дапытаць намесьніцу старшыні райвыканкаму Кацярыну Руткоўскую. У мяне цяпер людзі пытаюцца — за што цябе пасадзілі? Усе былі сьведкамі, што я не парушаў закону.

Віктар Марчык быў адзіным чалавекам у Слоніме, якога затрымалі людзі ў цывільным і кінулі ў аўтобус без апазнавальных знакаў. Пасьля адбыцьця пакараньня Марчык заявіў Свабодзе, што гэтым яго не запалохаюць:

— Наадварот, сваімі дзеяньнямі яны падштурхоўваюць людзей да дзеяньняў і чарговых акцый. Трэба дамагацца адмены дэкрэту. Думаю, што людзі плаціць так ці інакш ня будуць, і за гэты час варта арганізаваць юрыдычную дапамогу ўсім, каму яна патрэбная ў гэтым пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG