Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валерыя Шчукіна выклікаюць у суд за акцыю, на якой яго не было


Акцыя актывістаў «Ініцыятывы» ў Маладэчне супраць прымусовай працы школьнікаў, 2 сьнежня
Акцыя актывістаў «Ініцыятывы» ў Маладэчне супраць прымусовай працы школьнікаў, 2 сьнежня

Старшыню грамадзкага абʼяднаньня «Альтэрнатыва» Алега Корбана выклікалі 26 сьнежня ў Маладэчанскі раённы суд з нагоды разгляду складзенага на яго адміністрацыйнага пратаколу паводле артыкулу 23.34 КААП «парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Прычынай для складаньня пратаколу і наступнага судовага пасяджэньня паслужыла акцыя чатырох актывістаў «Альтэрнатывы» 2 сьнежня 2016 году каля будынка Маладэчанскага райвыканкаму, дзе ўдзельнікі выклікалі на «дыван» кіраўніцтва адміністрацыі.

Цікава, што на судовае пасяджэньне таксама выклікалі вядомага праваабаронцу, сябра грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Валерыя Шчукіна — на яго склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 23.34 КААП, хоць у акцыі 2 сьнежня ён удзелу ня браў і ўвогуле ў гэты дзень знаходзіўся ў іншым месцы.

«Пэўна, хочуць, каб я сустрэў Новы год у камэры. Але я ўжо бавіў час такім чынам і ведаю, што гэта такое», — камэнтуе Валеры Шчукін.

«Відавочна, маладэчанская міліцыя не разабралася з высьвятленьнем зьвестак пра ўдзельнікаў акцыі і вырашыла прыцягнуць да адказнасьці тых, чые прозьвішчы гучалі ў СМІ з крытычнай ацэнкай палітыкі мясцовых уладаў, а менавіта практыкі „дабраахвотна-прымусовай“ працы школьнікаў на калгасных палях. Мабыць, выгляд аднаго з удзельнікаў акцыі ім здаўся падобным да спадара Шчукіна, аўтара праваабарончага матэрыялу пра скандальны выпадак — трагедыю падчас уборкі бульбы, дзе загінула 13-гадовая дзяўчынка. Атрымліваецца, прынцып такі: раз пісаў такі артыкул, значыць, і ў акцыі мог браць удзел», — камэнтуе лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан.

Суд адбудзецца 26 сьнежня ў 15:30 у горадзе Маладэчне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG