Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВЫ БЛОГ. На выбарах у Вярхоўную Раду лідуюць Блёк Парашэнкі і Народны фронт

Камуністы, Правы сэктар і іншыя партыі ў Вярхоўную Раду не праходзяць. Камуністаў у Вярхоўнай Радзе ня будзе ўпершыню з часоў распаду СССР.

7 партый-пераможцаў выбараў паводле партыйных сьпісаў падзеляць 225 месцаў у Радзе, яшчэ 213 мандатаў атрымаюць пераможцы аднамандатных мажарытарных акруг. Крым ды шэраг гарадоў і раёнаў Данбаса ня будуць мець сваіх прадстаўнікоў у Радзе. Паводле Канстытуцыі Ўкраіны кааліцыя парлямэнцкай большасьці мае сфармаваць урад.

23:47 26.10.2014

Парашэнка: Галоўны вырак камуністам вынесе ўкраінскі народ

Пятро Парашэнка на брыфінгу для журналістаў заявіў, што ня будзе настойваць на забароне дзейнасьці Камуністычнай партыі Ўкраіны.
23:48 26.10.2014

Мустафа Джамілёў: ЦВК мусіў прыняць пад увагу акупаваныя тэрыторыі

Па меркаваньні Мустафы Джамілёва, каля 15 тысяч жыхароў Крыму ўсё ж змаглі прыняць удзел у галасаваньні.
23:49 26.10.2014

Аляксей Кароль: Новая Рада можа перайсьці да сапраўдных рэформаў

Выбары ў Вярхоўную Раду прывядуць да кардынальнай зьмены складу ўкраінскага парлямэнту, што дае магчымасьць украінскаму кіраўніцтву перайсьці да ажыцьцяўленьня сапраўдных дэмакратычных праэўрапейскіх рэформаў.
23:50 26.10.2014

Віталь Клічко: Гэтай зімой будзе холадна, але гэта плата за незалежнасьць

«На наступным тыдні мы сфармуем кааліцыю. Мы неадкладна пачнем рэформы, — заявіў Віталь Клічко, — Мы чакаем большых інвэстыцый, працоўных месцаў, у нас вялікі патэнцыял, пра які мы гаварылі 10 год, і зараз настаў момант яго выкарыстаць»
23:52 26.10.2014

Антон Герашчанка: Старэйшае пакаленьне не навучылася цаніць свой голас

Дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка заявіў, што выбары па Ўкраіне прайшлі спакойна і стабільна. «Не было ніводнага тэрарыстычнага акту, чаго мы найбольш баяліся...»

чытаць далей >

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG