«Гэтая зіма будзе самай няпростай за ўвесь час незалежнасьці Ўкраіны. Ёсьць крызыс, недахоп газы. Гэтай зімой будзе холадна, але мы не замерзнем. Па вялікім рахунку, гэта плата за незалежнасьць», — так адказаў мэр Кіева лідар выбарчага сьпісу Блёку Пятра Парашэнкі Віталь Клічко на пытаньне, як Кіеў гатовы да ацяпляльнага сэзона.
«На наступным тыдні мы сфармуем кааліцыю. Мы неадкладна пачнем рэформы, — заявіў Віталь Клічко, — Мы чакаем большых інвэстыцый, працоўных месцаў, у нас вялікі патэнцыял, пра які мы гаварылі 10 год, і зараз настаў момант яго выкарыстаць» На пытаньне, ці не апасацца Клічко таго, што ў парлямэнце ўтворыцца апазыцыйная кааліцыя, Клічко заявіў: «Самая вялікая памылка, якую мы можам зрабіць, гэта калі тыя дэмакратычныя сілы, якія стаялі па адзін бок барыкад, прыйшоўшы да ўлады пачынаюць змагацца і зьнішчаць адзін аднаго.
На сёньняшні момант з боку грамадзтва вялікае чаканьне рэформаў. Калі будзе паўтораная памылка 10 г адовай даўніны, мы спынілі аўтарытарны рэжым і прыйшоў да ўлады пачалі зьнішчаць адзін аднаго, то гэты парлямэнт ня будзе доўгім. Упэўнены, што зробленыя высновы, што будуць рэалізаваныя ключавыя чаканьні грамадзта на сёньняшні момант».
«Я сваім асабістым прыкладам паказаў: асабістыя амбіцыі ў бок. На сёньняшні дзень як ніколі актуальна слоган: адзіная Ўкраіна. Людзі чакаюць аб’яднаньня. Для рэформаў мы мусім аб’яднацца. У нас ёсьць зьнішнія і ўнутраныя выклікі. Нам трэба аб’яднацца», — заключыў Клічко.