Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВЫ БЛОГ. На выбарах у Вярхоўную Раду лідуюць Блёк Парашэнкі і Народны фронт

Камуністы, Правы сэктар і іншыя партыі ў Вярхоўную Раду не праходзяць. Камуністаў у Вярхоўнай Радзе ня будзе ўпершыню з часоў распаду СССР.

7 партый-пераможцаў выбараў паводле партыйных сьпісаў падзеляць 225 месцаў у Радзе, яшчэ 213 мандатаў атрымаюць пераможцы аднамандатных мажарытарных акруг. Крым ды шэраг гарадоў і раёнаў Данбаса ня будуць мець сваіх прадстаўнікоў у Радзе. Паводле Канстытуцыі Ўкраіны кааліцыя парлямэнцкай большасьці мае сфармаваць урад.

16:14 26.10.2014

Выбарнікі ў Кіеве — за эўраінтэграцыю, сяброўства зь Беларусьсю і мір на ўсходзе (ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Ва Ўкраіне праходзіць галасаваньне за кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнай Рады. На ўчастках Кіева назіраецца высокая актыўнасьць. Кіяўляне каля выбарчых участкаў падзяліліся сваім меркаваньнем адносна таго, якой павінна быць новая Рада, а таксама пра стасункі з Расеяй і Беларусьсю.

Чытаць далей

16:17 26.10.2014

Напад на кандыдата ад Блёку Парашэнкі


У Кіраваградзкай вобласьці цітушкі зьдзейсьнілі напад на аўтамабіль, у якім перамяшчаліся кандыдаты ў дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны Сяргей Лешчанка, Сьвятлана Залішчук і Мустафа Найем.

Як паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на відавочцаў, на машыну ля гатэльнага комплексу «Арлінае гняздо» напалі 6 чалавек. У выніку нападу камянямі цалкам разьбіты аўтамабіль. У Сяргея Лешчанкі парэзаная рука, лёгкая драпіна на твары.

«Напад зьдзейсьнены побач з выбарчым участкам, дзе быў выяўлены подкуп выбарнікаў на карысьць Алеся Доўгага», -- паведамілі актывісты.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG