Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВЫ БЛОГ. На выбарах у Вярхоўную Раду лідуюць Блёк Парашэнкі і Народны фронт

Камуністы, Правы сэктар і іншыя партыі ў Вярхоўную Раду не праходзяць. Камуністаў у Вярхоўнай Радзе ня будзе ўпершыню з часоў распаду СССР.

7 партый-пераможцаў выбараў паводле партыйных сьпісаў падзеляць 225 месцаў у Радзе, яшчэ 213 мандатаў атрымаюць пераможцы аднамандатных мажарытарных акруг. Крым ды шэраг гарадоў і раёнаў Данбаса ня будуць мець сваіх прадстаўнікоў у Радзе. Паводле Канстытуцыі Ўкраіны кааліцыя парлямэнцкай большасьці мае сфармаваць урад.

16:56 26.10.2014

ЦВК Украіны заяўляе, што выбары праходзяць у штатным рэжыме

«Калі б не расейская агрэсія на ўсходзе Ўкраіны, можна было б канстатаваць, што арганізацыя гэтых выбараў — адна з самых лепшых. Нягледзячы на прыкрыя факты, якія маем у некаторых рэгіёнах, ні адна палітычная сіла — ні ўнутры краіны, ні за мяжой — ня мае падстаў ставіць пад сумнеў вынікі гэтых выбараў», — цытуе «Інтэрфакс-Украіна» намесьніка старшыні ЦВК Жану Усенка-Чорную.

17:10 26.10.2014

У Данецку стралялі па выбарцах

У Данецку баевікі адкрылі агонь па выбаршчыкам, якія хацелі прагаласаваць на выбарах у Вярхоўную Раду. Пра гэта паведамляе сайт «Новости Донбасса» са спасылкай на назіральнікаў Камітэту выбарцаў Украіны і грамадзянскай сеткі «Апора». Інцыдэнт адбыўся ў школе Пятроўскага раёну горада. Пад абстрэл патрапілі 4 чалавекі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG