Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атакі ў Крыме працягваюцца. Стужка апошніх сутак, фота, відэа

Кіраўнік НАТО заклікаў Расею вывесьці войскі. Пуцін пагадзіўся на «кантактную групу» па Ўкраіне.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
21:51 2.3.2014

Кірыл абяцае дапамагчы не дапусьціць кроў ва Ўкраіне

Маскоўскі патрыярх Кірыл адказаў на зварот месцаблюсьціцеля Кіеўскай катэдры мітрапаліта Чарнавіцкага і Букавінскага Ануфрыя ў сувязі з сытуацыяй ва Ўкраіне.

21:14 2.3.2014
Генэральная пракуратура Ўкраіны пачала крымінальную справу за дзяржаўную здраду супраць адхіленага камандуючага ваенна-марскімі сіламі Ўкраіны Дзяніса Беразоўскага.
21:14 2.3.2014

Яўлінскі: вайна Расеі з Украінай — грамадзянская вайна

21:08 2.3.2014
Прэм’ер — міністар Польшчы Дональд Туск заявіў аб неабходнасьці прадухіліць перарастаньне захопу Расеяй Крыма ў больш шырокі рэгіянальны канфлікт.

«Мы павінны спыніць агрэсіўныя крокі Расеі менавіта для таго, каб прадухіліць канфлікт», — заявіў Туск журналістам пасьля экстранай нарады лідэраў найбуйнейшых польскіх палітычных партыяў Польшчы.

«Гісторыя сьведчыць — хоць я не хачу прыводзіць занадта шмат гістарычных параўнаньняў — што тыя, хто ўвесь час спрабуе толькі прымірыць, каб захаваць сьвет, звычайна толькі ненадоўга адцягваюць час», — цытуе ВВС прэм’ера Польшчы.
20:59 2.3.2014

ЗША разглядаюць усе варыянты рэакцыі на расейскую агрэсію ва Ўкраіне: Ад эканамічных санкцый да вайсковых дзеяньняў

20:59 2.3.2014
Старшыня ў сталай радзе АБСЭ, сталы прадстаўнік Швайцарыі Томас Грэмінгэр зьбірае сёньня надзвычайнае пасяджэньне па Ўкраіне сталых прадстаўнікоў пры АБСЭ.
20:47 2.3.2014

На кіеўскім Майдане — веча «Ўкраіна і Крым — адзіныя!»

20:34 2.3.2014
Камандуючы ваенна-марскімі сіламі Ўкраіны Дзяніс Беразоўскі, які быў прызначаны на гэту пасаду 1 сакавіка прыняў прысягу на вернасьць «жыхарам Крыму і гораду Сэвастопалю».
20:28 2.3.2014
Караблі Сэвастопальскага і Ялцінскага атрадаў марской аховы прыбылі ў Адэсу з Крыму. Караблі як і адзінкі Адэскага атрада марской аховы, застаюцца ў стане поўнай баявой гатоўнасьці. Прычал ахоўваецца байцамі спэцназу памежнай службы.
20:14 2.3.2014
Кіраўнік Фэдэрацыі працадаўцаў Украіны Дзьмітры Фірташ ад імя дзелавых колаў краіны заклікаў расейскі бізнэс не дапусьціць вайны.

Пра гэта гаворыцца ў яго заяве на сайце фэдэрацыі: «Ад імя дзелавых колаў нашай краіны, якія прадстаўляюць усе яе рэгіёны ад захаду на ўсход і з поўначы на поўдзень, зьвяртаемся да вас як да аўтарытэтных і адказных прадстаўнікоў дзелавой супольнасьці Расеі з заклікам ужыць увесь свой уплыў, каб не дапусьціць пераход канфлікту ў гарачую стадыю. Упэўнены, вы разумееце, што ў такім супрацьстаяньні няма і не можа быць пераможцаў — прайграюць усе».
19:59 2.3.2014
У Сумах антываенны мітынг на плошчы Незалежнасьці сабраў 15 тысяч чалавек, чаго не было ў горадзе цягам апошніх трох месяцаў.

Удзельнікі мітынгу трымалі плякаты з надпісамі: «Рукі прэч ад Украіны!», «Пуцін, не лезь ва Ўкраіну!»
19:34 2.3.2014

Леанід Краўчук: Мне 80, але я вазьму зброю і буду абараняць сваю зямлю


Мой прадзед і дзед ваявалі ў Першай сусветнай вайне разам з Расеяй і маюць царскія ўзнагароды. Мне 80 гадоў, але я вазьму зброю і буду абараняць сваю зямлю. Кожны грамадзянін будзе абараняць сваю тэрыторыю як свой дом.
19:11 2.3.2014

Памежная служба Ўкраіны: У Крыме захапілі штабы памежнікаў


Вялікая колькасьць невядомых штурмам узяла штабы Азова- Чарнаморскага рэгіянальнага кіраваньня і Сімфэропальскага памежнага атраду. Паводле Дзяржпагранслужбы, тыя, хто нападаў, выламалі ўсе дзьверы, зьнішчылі аўтаматызаваныя працоўныя месцы і сродкі сувязі.

Памяшканьне, дзе захоўвалася зброя, было зачыненае і памежнікі не дапусьцілі захопу зброі.

У ведамстве распавялі , што абвастрэньне сытуацыі пачалося ў 14.14 , калі да Азова-Чарнаморскага ўпраўленьня Дзяржпагранслужбы пад’ехалі людзі ў цывільным і дэманстратыўна пачалі экіпіравацца ў бронекамізэлькі і шаломы.

Неўзабаве да іх далучылася група ўзброеных расейскіх вайскоўцаў, якія прыбылі на аўтамабілях " КамАЗ " і " Урал", — гаворыцца ў паведамленні.

Працягваюцца перамовы , памежнікі патрабуюць ад нападнікаў пакінуць будынак рэгіянальнага зпразленьня і памежнага атрада.
18:57 2.3.2014
Супраць вайны, расейскай акупацыі і сэпаратызму сёньня мітынгавалі ля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Сімфэропалі.

На заклік Усекрымскай ўкраінскай Рады адгукнулася больш за паўсотні чалавек.

Пасьля набажэнства за мір, якое адслужыў арцыбіскуп Сімфэропальскі і Крымскі Клімэнт ўдзельнікі запатрабавалі ад расейскіх вайскоўцаў пакінуць тэрыторыю паўвострава, заклікалі крымчан розных нацыянальнасьцяў сумесна выступіць супраць агрэсіі з боку Масквы.

Яны таксама заклікалі краіны, народы сьвету і міжнародныя арганізацыі «не пакідаць крымчан сам-насам з расейскай ваеннай магутнасьцю».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG