Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя і Нямеччына ня маюць для Ўкраіны «пляну Б». Толькі Менскія пагадненьні


Жан-Марк Эро, міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін і Франк-Вальтэр Штайнмаер
Жан-Марк Эро, міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін і Франк-Вальтэр Штайнмаер

Міністры замежных справаў Нямеччыны і Францыі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эро прывезьлі ў Кіеў абяцаньне Масквы аб спыненьні агню на Данбасе з ночы на 15 верасьня на адзін тыдзень. Кіраўніцтвы самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» пацьвердзілі намер не страляць, украінскі бок сьцьвярджае, што прытрымліваецца «рэжыму цішыні» зь 1 верасьня.

Таксама Эро анансаваў на наступны тыдзень ухваленьне пагадненьня пра разьвядзеньне войскаў — яго чакаюць на сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску 21 верасьня.

«Менскім пагадненьням няма альтэрнатывы, няма ніякага пляну Б», — заявіў Эро.

Але «менскі працэс» у гэтым годзе «прасоўваецца сьлімаком, прычым крайне павольным», заявіў Штайнмаер. Эро адзначыў, што для закладаньня фундамэнту далейшага мірнага працэсу важнымі ёсьць ня толькі спыненьне агню і разьвядзеньне цяжкай тэхнікі, але і прыняцьце закону пра правядзеньне выбараў на непадкантрольнай Кіеву частцы Данбасу і наданьне «асаблівага статусу» непадкантрольным рэгіёнам.

Украінскі ж бок раз за разам заяўляе: спачатку — спыненьне агню і вывядзеньне расейскіх войскаў і наймітаў з Данбасу ды аднаўленьне кантролю над мяжой, а толькі потым — палітычная частка Менскіх пагадненьняў.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на сустрэчы з Эро і Штайнмаерам адзначыў, што менавіта Расея «не дэманструе прагрэсу ў выкананьні Менскіх пагадненьняў», заявіў пра невыкананьне Расеяй рэжыму спыненьня агню ад 1 верасьня, а таксама нагадаў пра адсутнасьць зруху ў вызваленьні закладнікаў і палітвязьняў.

Парашэнка заклікаў не прызнаваць легітымнасьць парлямэнцкіх выбараў у Расеі, якія Расея мае намер правесьці ў акупаваным Крыме. Амбасадары адзначылі, што Францыя і Нямеччына ніколі не прызнаюць анэксіі Крыму, таму на расейскіх выбарах у Крыме ня будзе назіральнікаў АБСЭ, ПАРЭ і Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG