Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску хочуць зьмяніць форму грамадзкага абмеркаваньня будаўнічых праектаў


Павал Лучыновіч. Сход у абарону сквэру на вуліцы Заслаўскай у Менску 1 красавіка 2015.
Павал Лучыновіч. Сход у абарону сквэру на вуліцы Заслаўскай у Менску 1 красавіка 2015.

Старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Павал Лучыновіч сказаў журналістам, што трэба мяняць форму і мэтадалёгію грамадзкіх абмеркаваньняў горадабудаўнічых праектаў.

Паводле Лучыновіча, удзел грамадзянаў у распрацоўцы горадабудаўнічай дакумэнтацыі можа быць большым на пачатковым этапе, а не на канцавым, як гэта робіцца цяпер. Прычым даведвацца пра пазыцыю людзей трэба з дапамогай інтэрнэту.

Павал Лучыновіч мяркуе, што для ўзаемадзеяньня гараджан з уладамі трэба скарыстаць вопыт Расеі, Ўкраіны і Польшчы.

«Клясычная форма, як у нас, калі распрацоўваецца дэталёвы плян, потым ідзе прэзэнтацыя, часьцей за ўсё выклікае нэгатыўныя эмоцыі ў гараджан і паказвае адсутнасьць дыялёгу з жыхарамі», — цытуе Лучыновіча агенцтва «Минск-Новости».

Лучыновіч сказаў, што яго зацікавіў маскоўскі праект «Актыўны грамадзянін», у якім меркаваньні і галасы гараджан зьбіраюць праз інтэрнэт.

«Мы зацікаўленыя, каб горад правільна разьвіваўся і жыхары разумелі гэта і дапамагалі знаходзіць адказы, якіх мы ня ведаем, і вызначалі, у якім кірунку рухацца», — сказаў Лучыновіч.

Будаўніцтва офіснага цэнтру ля Курапатаў. Актывісты зладзілі пратэст супраць будаўніцтва. Менск, 24 лютага 2017
Будаўніцтва офіснага цэнтру ля Курапатаў. Актывісты зладзілі пратэст супраць будаўніцтва. Менск, 24 лютага 2017

Цягам апошніх гадоў у розных раёнах Менску гараджане выступаюць супраць меркаванага будаўніцтва. У лютым гэтага году абаронцы Курапатаў спынілі ўзьвядзеньне офіснага цэнтру каля мэмарыяльнага комплексу.

У жніўні жыхары Бараўлянаў стварылі намётавае мястэчка супраць высечкі лесу ў пасёлку.

Жыхары вуліцы 40 гадоў Перамогі ў пасёлку Бараўляны каля Менску зладзілі акцыю пратэсту супраць высяканьня лесу і будоўлі каналізацыйнай катлавіны
Жыхары вуліцы 40 гадоў Перамогі ў пасёлку Бараўляны каля Менску зладзілі акцыю пратэсту супраць высяканьня лесу і будоўлі каналізацыйнай катлавіны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG