Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, на канец 2016 году 694 тысячы беларускіх сем’яў былі зарэгістраваныя як тыя, што маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў.
Гэтая чарга скарацілася: яна на 24,3 тысячы сем’яў меншая, чым была на канец 2015-га. Цягам 2016 году палепшылі жыльлёвыя ўмовы 24,2 тысячы сем’яў. Чаму чарга скарацілася яшчэ прыблізна на 100 сем’яў, не паведамляецца.
Але дзяржаўнае фінансаваньне будаўніцтва жытла значна скарачаецца. Калі ў 2015 годзе было ўведзена ў эксплюатацыю 1,6 млн кв. м жытла, збудаванага зь дзяржаўнай падтрымкай, а за 2016-ты — 0,991 млн кв. м, то на 2017 год плянуецца 0,375 млн кв. м, а на 2018-ты — 0,186 млн кв. м. І гэта з пазнакай: пры наяўнасьці фінансаваньня.
Такім чынам, на адну сям’ю ў чарзе цягам 2017 году будзе збудавана каля 0,54 кв. м жытла, а за 2018-ты — па 0,27 кв. м жытла.
Пры гэтым у чаргу на жытло зь дзяржаўнай падтрымкай можна трапіць, калі на чалавека прыходзіцца менш за 15 кв. м (10 кв. м у Менску) агульнай плошчы кватэры (не жылой плошчы).
Шукаем, у каго яшчэ можна пазычыць, — жыльлёвыя гісторыі 4 маладых сем’яў