#трыпрэміі Імпрэзу адкрыў Андрэй Хадановіч песьняй Боба Дылана "Словы на вецер"
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.10.2016
#трыпрэміі Барыс Пятровіч: "Праца перакладчыкаў была заўсёды ў Беларусі недаацэненая"
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.10.2016
Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад літаратурнага твору на беларускую мову. Заснавалі яе толькі сёлета, і сёньня, у дзень народзінаў Карласа Шэрмана, стануць вядомыя першыя ляўрэаты.
У доўгім сьпісе намінантаў было 15 кніг, перакладзеных з 6 моваў 23 перакладчыкамі. У шорт-ліст трапілі тры прэтэндэнты:
Павал Касьцюкевіч — пераклаў з ангельскай мовы «Аўтаспынам па галяктыцы» Дугласа Адамса (выдавецтва «Логвінаў»);
Францішак Корзун — пераклаў з ангельскай «Лісты Круцяля» Клайва Стэйплза Льюіса (выдавецтва «Галіяфы»);
Якуб Лапатка — пераклаў зь фінскай «Калевалу» (выдавец Зьміцер Колас).
Прэмія імя Алеся Адамовіча (за найлепшы публіцыстычны твор, прысьвечаны актуальным праблемам сучаснасьці) заснаваная ў 1995 годзе. Раней было 4 намінацыі: літаратурная публіцыстыка, газэтная журналістыка, кінажурналістыка, радыёжурналістыка. Цяпер намінацыяў менш.
Сярод ляўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча розных гадоў — шмат свабодаўцаў: Валянцін Жданко, Віталь Цыганкоў, Ганна Соўсь, Сяргей Дубавец, Віталь Тарас, Міхась Скобла, Сяргей Навумчык.
Прэмія Францішка Багушэвіча заснаваная ў 1994 годзе і ўручаецца за выдатную гістарычную прозу, якая спрыяе абуджэньню гістарычнай сьвядомасьці чытачоў.
У ліку ляўрэатаў мінулых гадоў — свабодавец Аляксандар Лукашук, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Катлярчук, Вольга Бабкова, Людміла Рублеўская, Дзьмітры Матвейчык, Анатоль Трафімчык.
#трыпрэміі Лявон Баршчэўскі: "Праца перакладчыка -- гэта ўсё ж такі служэньне матчынай мове"
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.10.2016
#трыпрэміі Прэмія Багушэвіча: Дзяніс Лісейчыкаў “Святар у беларускім соцыўме..."
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.10.2016
#трыпрэміі Прэмія Багушэвіча: Сьвятлана Марозава «Сваёй веры ламаць ня будзем».
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.10.2016
#трыпрэміі Ляўрэатам прэміі імя Адамовіча стаў Ўладзімер Арлоў за «Імёны Свабоды»
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.10.2016