Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 10,8 тысячы «дармаедаў» зь 73 тысяч знойдзеных сплацілі падатак


Паводле зьвестак Міністэрства падаткаў і збораў на 13 сьнежня, каля 10 800 беларусаў выплацілі «падатак на дармаедаў» за 2015 год. Гэта прынесла ў бюджэт 3,2 млн рублёў (дэнамінаваных), альбо 1,64 млн даляраў па курсе на момант публікацыі.

Падатковая накіравала апавяшчэньні пра неабходнасьць сплаціць збор 73 тысячам беларусаў. Каля 15 тысяч беларусаў даказалі, што яны не «дармаеды», але ці ўваходзяць гэтыя 15 тысяч у лік тых 73 тысяч, хто атрымаў апавяшчэньне, невядома. Калі ўваходзяць, то падатак сплацілі толькі 18,6% «дармаедаў», калі не — 14,7%.

На сайце падатковай інспэкцыі дагэтуль пазначана, што сплаціць «падатак на дармаедаў» трэба не пазьней за 1 ліпеня 2016 году, калі грамадзянін сам «прызнаўся» ў «дармаедзтве», ці не пазьней за 15 лістапада, калі не «прызнаўся».

«Падатак на дармаедаў» маюць плаціць тыя, хто «браў удзел у фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў» меней за 183 каляндарныя дні. Ды падобна, што падатковая «злавіла» даволі малую частку «дармаедаў»: у 2014 годзе Мінэканомікі ацэньвала колькасьць «дармаедаў» у 404 тысячы чалавек, у 2015 годзе Белстат налічыў 413 тысяч.

Калі верыць названым вышэй зьвесткам, «падатак на дармаедаў» сплацілі каля 2,6% ад тых, каго «падазравалі ў дармаедзтве».

Выдаткі на пошукі дармаедаў засакрэчаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG