Вадалаз, апрануты ў касьцюм Санта-Клаўса, плавае ў вялікім акварыюме падчас падводнага выступу ў Токіё.
Парашут касьмічнага карабля Саюз МС-09 неўзабаве пасьля прызямленьня капсулы з трыма астранаўтамі зь Міжнароднай касьмічнай станцыі, Казахстан, 20 сьнежня.
Ліхтаршчык Ян Татэр запальвае ліхтар на Карлавым мосьце ў Празе.
Зьняволеныя абедаюць у сталовай папраўчай калёніі ў Забайкальскім краі Расеі.
Вадалазы фатаграфуюцца зь елкай, якую потым прымацуюць да дна мора каля партовага гораду Трыпалі ў паўночным Лібане.
Расейскае грузавое судна «Кузьма Мінін» на мелі каля берагоў Корнуалу.
Акцыя пратэсту супраць прапанаванага новага закону аб працы ў Будапэшце.
Чэская гарналыжніца Эстэр Лэдэцка падчас трэніроўкі ў Італіі.
Маці трымае дачку, параненую падчас авіяўдару ўрадавых сілаў супраць талібаў у Джалалабадзе, Аўганістан. Паводле мясцовых чыноўнікаў, ў выніку авіяўдару загінулі ня менш за 20 мірных аўганцаў, у тым ліку 12 дзяцей.
Сырыйскія паўстанцы, падтрымоўваныя Турцыяй, трэніруюцца ў лягеры на поўначы Сырыі.
Жанчына праходзіць тунэлем, упрыгожаным сьвяточнымі лямпачкамі ў цэнтры Масквы.
Жыхары Пхэньяну перад статуямі сваіх былых лідэраў, Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра.
Македонскія прастытуткі з чырвонымі парасонамі зьбіраюцца на мітынг каля помніка Маці Тэрэзе ў сталіцы краіны, Скоп’е, у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненьні да сэкс-работнікаў.