1. АКЦЫЯ СЯРГЕЯ КАВАЛЕНКІ
Гэта, бадай, самая вядомая акцыя. 7 студзеня 2010 году Сяргей Каваленка вывесіў сьцяг на гарадзкой елцы на плошчы Перамогі ў Віцебску. Свае адчуваньні на вышыні 40 мэтраў Сяргей апісвае так:
«Я лез спачатку унутры, а потым, дзе ёлка звужаецца, я вылез і палез звонку. Усе кінулі канцэрт глядзець, і глядзелі толькі ўверх, і я, вядома, крыкнуў „Жыве Беларусь!“ і „Слава Беларусі!“ Увогуле, на вышыні, калі я сьцяг разгортваў, было такое адчуваньне, што ў мяне душа аддзяляецца ад цела... І ўжо потым, калі мяне ўзялі, у наручніках цераз плот перакінулі, я зноў крыкнуў „Жыве Беларусь!“ А ўсе як аслупянелі — стаялі, як пінгвіны замарожаныя».
За дзёрзкую акцыю Сяргей Каваленка быў асуджаны на 3 гады ўмоўна, а потым зьняволены на 2 гады і 1 месяц калёніі. Галадаў агулам каля трох месяцаў.
2. АКЦЫІ САЛІДАРНАСЬЦІ
Па ўсёй краіне адбываліся акцыі салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам, агулам больш за 100. Часьцей за ўсё — у выглядзе вывешваньня сьцягоў3. ГОРАД НАШ
У 1997 Малады Фронт правёў кампанію «Горад наш», падчас якой былі вывешаныя больш за 200 бел-чырвона-белых сьцягоў у розных гарадах. Пасьля гэтага кампанія «Горад наш» стала пэрманэнтнай.
На фота адна з акцыяў кампаніі «Эўрапейская Беларусь». 29 кастрычніка 2009 году на праспэкце Незалежнасьці былі вывешаныя каля сотні нацыянальных сьцягоў
Фота Юлія Дарашкевіч, Наша Ніва
4. АКЦЫЯ З КАТАМАРАНАМІ
14 траўня 2005 году да 10-ай гадавіны рэфэрэндуму актывісты Моладзі БНФ, Правага Альянсу, ЗБС ды іншых моладзевых арганізацыяў арандавалі катамараны у цэнтры Менску і цягам гадзіны каталіся зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па Сьвіслачы. За гэтым маглі назіраць тысячы людзей, якія праяжджалі ці праходзілі міма. Супрацоўнікі АМАПу стаялі на беразе і не маглі нічога зрабіць: тэрыторыя ракі не ўваходзіла ў іх зону адказнасьці. Без затрыманьняў.5. СЬЦЯГ НА КОЛЕ АГЛЯДУ
Падобная акцыя ў Цэнтральным дзіцячым парку ў Менску. Неўзабаве пасьля ўсталёўкі новага коля агляду з адкрытымі месцамі. Моладзевыя актывісты выкупілі ўсе 4 крэслы і разгарнулі на вышыні вялікі бел-чырвона-белы сьцяг 5 на 8 мэтраў.6. СЬЦЯГ НА СТАДЫЁНЕ "ДЫНАМА"
2001 год і адборачны матч чэмпіянату сьвету па футболе. Поўны стадыён «Дынама»... Беларусь забівае гол Польшчы. Над трыбунай заўзятараў уздымаецца вялізны бел-чырвона-белы сьцяг!...
Акцыю прыдумаў Юрэк Юрэцкі, журналіст і ўласьнік газэты «Tygodnik Podhalanski». Усё рыхтавалася ў паўнюткай кансьпірацыі. За некалькі дзён быў сшыты вялікі бел-чырвона-белы сьцяг 6×3 мэтры. Юрэк яго склаў у некалькі разоў, так, што атрымаўся невялікага памеру трыкутнік. Магчыма, ахоўнікі стадыёну «Дынама» прынялі яго за польскі сьцяг. На здымку бачна, як міліцыянты безвынікова спрабуюць гвалтам яго забраць. Сьцяг пратрымаўся да канца матчу. Беларусь перамагла — 4:1.
Сьцягі на трыбунах зьяўялюцца амаль на кожным выязным матчы беларускай зборнай і час ад часу — на матчах клюбаў. У Беларусі беспакарана ўзьняць над трыбунай сьцяг — амаль немагчыма.
7. СЬЦЯГ НА ГАРЫ ДЗЯРЖЫНСКАЙ
27 ліпеня 2007 год актывісты «Джынс за свабоду» адзначылі Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня сымбалічнай акцыяй на Сьвятой гары (Дзяржынскай), якая зьяўляецца вышэйшай кропкай Беларусі. Яе вышыня — 345 метраў над узроўнем мора. Там быў замацаваны шасьцімэтровы тронак і сьцяг на ім.8. СЬЦЯГІ НА РАЦЭ
Акцыя адбылася ў Менску. Моладзь вырабіла адмысловыя драўляныя рамкі, на якіх расьцягнулі бел-чырвона-белыя сьцягі. Іх спусьцілі на Сьвіслач, такім чынам, што дзясятак сьцягоў па плыні праплылі праз цэнтар Менску.9. СЬЦЯГІ НА БАЛЁНІКАХ
Сьцягі на балёніках, напоўненых геліем. Такія акцыі былі асабліва папулярныя падчас выбарчай кампаніі 2001 году, у прыватнасьці — мабілізацыйнай кампаніі «Выбірай». Сьцягі запускалі падчас канцэртаў і мітынгаў. Кажуць, падчас аднаго з запускаў сьцяг прызямліўся на тэрыторыі рэзыдэнцыі прэзыдэнта.10. СЬЦЯГ НА БЕЛЭКСПА
14 траўня 2006 году моладзевыя актывісты залезьлі на дах выставачнага комплексу «Белэкспа», дзе цяпер будуюць новую рэзыдэнцыю Лукашэнкі, і ўсталявалі над будынкам бел-чырвона-белы сьцяг. Супрацоўнікам міліцыі спатрэбілася некалькі гадзінаў, каб сьцяг зьняць.