Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ прапанаваў школьнікам напісаць сачыненьне ці верш пра Лукашэнку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі распачаў «творчую эстафэту» пад назвай «Мая Беларусь. Мая будучыня» для школьнікаў 5–11 клясаў. Конкурс стартаваў 15 лістапада, да 27 сьнежня праходзіць раённы этап.

На конкурс прымаюцца сачыненьні, эсэ і вершы на беларускай і расейскай мовах. На сайце БРСМ, але не ў статуце конкурсу, сьцьвярджаецца, што да «эстафэты» прымаюцца таксама блогі, відэа, музычныя творы, сцэнары, плякаты, малюнкі і фота.

Тэмамі прапанаваныя (на мове, як у статуце конкурсу) «Моя родина — Беларусь», «Мой президент», «Мой родны кут, як ты мне мілы» і «Мая Беларусь, мая будучыня». Сачыненьні пра Аляксандра Лукашэнку маюць раскрываць «ролю першага прэзыдэнта ў станаўленьні і разьвіцьці незалежнай дзяржавы».

На конкурс не прымаюцца работы з распальваньнем варожасьці і ненарматыўнай лексыкай. Крытэрамі для перамогі будуць сярод іншага «самастойнасьць меркаваньняў аўтара».

Вынікі конкурсу маюць абвясьціць да 15 студзеня. Пераможцам абяцаюць прызы, але якія — не ўдакладняецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG