Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьмерці былога сакратара менскага гаркаму БРСМ не знайшлі крыміналу


Юры Чачукевіч, архіўнае фота
Юры Чачукевіч, архіўнае фота

Сьледчы камітэт завяршыў праверку па факце сьмерці Юрыя Чачукевіча, яго сьмерць ня носіць крымінальнага характару, паведамляе БЕЛТА.

Цела Юрыя Чачукевіча знайшлі зранку 28 ліпеня ў двары дому па менскім праспэкце Дзяржынскага. На целе выявілі «прыкметы падзеньня з вышыні».

Паводле «Нашай Нівы», Юры Чачукевіч быў у цёмных штанах і лёгкай кашулі. Відавочцы, знаёмыя зь ім, кажуць, што на працу ён так не апранаўся. Акрамя тэлефона і ключоў, пры ім нічога не было.

35-гадовы Юры Чачукевіч узначальваў менскую гарадзкую арганізацыю БРСМ, у сьнежні 2016 году быў прызначаны кіраўніком менскага «Кінавідэапракату», таксама быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету дэпутатаў ад Савецкага раёну. Ня быў жанаты, дзяцей ня меў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG