10 жніўня ва ўкраінскім нацыянальным музэі гісторыі Другой усясьветнай вайны быў прэзэнтаваны дакумэнтальны фільм Антося Цялежнікава, прымеркаваны да гадавіны гібелі Віталя Ціліжэнкі.
Украінец Віталь Ціліжэнка (пазыўны «Кекс») быў заснавальнікам і байцом тактычнай групы «Беларусь».
Падчас імпрэзы выступілі родныя, сябры і баявыя паплечнікі загінулых байцоў тактычнай групы «Беларусь» — украінцы і беларусы.
У экспазыцыі, прысьвечанай вайне на ўсходзе Ўкраіны, знаходзяцца рэчы загінулых жаўнэраў тактычнай групы «Беларусь», сярод якіх бронекамізэлька з крывёй Віталя Ціліжэнкі. Ёсьць тут і бел-чырвона-белы сьцяг, які лунаў над царквой вёскі Пяскі.
Віталь Ціліжэнка — актыўны ўдзельнік Рэвалюцыі Годнасьці, Ён загінуў у ноч на 10 жніўня 2015 года падчас бою пад Белакаменкай у Данбасе. У тым жа баі загінуў беларус, 33-гадовы берасьцеец Алесь Чаркашын.