Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тэрор-машыне» прысудзілі 7 год калёніі ўзмоцненага рэжыму


Станіслаў Ганчароў, беларускі баец украінскага батальёну «Азоў» з пазыўным «Беларус»
Станіслаў Ганчароў, беларускі баец украінскага батальёну «Азоў» з пазыўным «Беларус»

У Віцебскім абласным судзе 3 сакавіка абвясьцілі вынікі закрытага працэсу над васьмю мужчынамі: 20-гадоваму Станіславу Ганчарову, меркаванаму былому байцу батальёну «Азоў» з пазыўным «Тэрор-машына», а таксама яшчэ семярым хлопцам 18–22 гадоў (аднаму на момант злачынства было меней за 16). Ганчарову прысудзілі 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, іншым фігурантам — ад года абмежаваньня волі да 6 гадоў турмы, перадае Tut.by.

Ганчароў, як выявіла сьледзтва, быў лідэрам хуліганскай групоўкі футбольных фанатаў, заклікаў аднадумцаў да гвалту над людзьмі неславянскай зьнешнасьці. У прыватнасьці, у кастрычніку 2013 году ў Воршы зьдзекаваўся з малалетніх падлеткаў: фільмаваў, як прымусіў двух 13-гадовых падлеткаў адрачыся ад антыфашысцкага руху і прадэманстраваць нацысцкае вітаньне. Яго арыштавалі ў красавіку 2016 году, калі ён вярнуўся з Украіны ў Віцебск.

Падсудным інкрымінавалі рабунак, прымус да выкананьня абавязаньняў, прыцягненьне непаўналетняга да злачынстваў, распальваньне нацыянальнай або рэлігійнай варожасьці, двух вінавацілі ў тым ліку за распаўсюд і захоўваньне з мэтай распаўсюду прадметаў парнаграфічнага характару праз інтэрнэт. Імёны іншых удзельнікаў «нефармальнай групоўкі» не паведамляюцца.

Затрыманы «Беларус» з «Азова» Станіслаў Ганчароў — хто ён?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG