Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Таптаньне на месцы»: Штогадовыя пасланьні Лукашэнкі пятага прэзыдэнцкага тэрміну


Штогадовае пасланьне, зь якім Аляксандар Лукашэнка выступіць 24 красавіка, будзе трэцім у цяперашні, пяты тэрмін ягонага прэзыдэнцтва, і 22-м з 1997 году. Гэты інстытут быў замацаваны ў зьменах Канстытуцыі, зацьверджаных рэфэрэндумам 1996 году.

Свабода згадала асноўныя тэзы, якія гучалі ў папярэдніх штогадовых пасланьнях Аляксандра Лукашэнкі. Нават такая кароткая рэтраспэктыва дазваляе ацаніць, што выконваецца з абяцаньняў і наколькі мяняюцца (ці не мяняюцца) думкі, выказаныя ў пасланьнях.

Летась у сваім пасланьні ён расказаў пра звычкі суаайчыньнікаў: паводле яго, беларусы гуляюць па парках, займаюцца спартовай хадой і нават «проста па-беларуску топчуцца на месцы».

2016 — рэкордна кароткае пасланьне

  • Вось кажуць, прыйшлі і арыштавалі, а заўтра прыйдуць па іншых. Ну вядома прыйдуць, калі вы будзеце так працаваць. Калі вы будзеце абдзіраць дзяржаву і не плаціць падаткаў.
  • Трэба выхаваць, нарадзіць новага настаўніка. Нарадзіць новых — гэта доўга. Таму нараджаць будзем, перарабляючы старое настаўніцтва.
  • Калісьці ў нас існаваў добры выраз: да штыка прыраўняць пяро. І, дарэчы, усе кіраўнікі найбуйнейшых СМІ ў нас калісьці гэты штык насілі пры сабе. Але ці то штык затупіўся, ці то пяро згубілася.
  • Я ня буду ўтойваць, што асобныя дэпутаты мяне ўжо просяць аб падтрымцы на новы тэрмін. Гэта нармальна, і вы гэтага не саромейцеся.
  • Я хачу, каб расейцы разумелі, што мы ня будзем хлопчыкамі на пабягушках. Мы самастойная, сувэрэнная дзяржава, якая жыве з вамі ў адным доме, але мае сваю кватэру. Чаму некаторыя, у тым ліку праўладныя рупары, зацыкліваюцца на адным і да паклёпу пераходзяць на Беларусь? Трэба з гэтым заканчваць. Гэта да дабра не прыводзіць, тым больш гэта хлусьня.
  • У нас надышоў нейкі новы этап у стасунках з Захадам. Я б гэты этап назваў нейкай гаварыльняй... Вось не загаварыць бы гэты працэс. І Захад гэта павінен разумець, і мы.

2017 — Мясьніковіча вешалі, Макей высах, Коля сьпіць на ўроках​

  • Пачасьціліся дэструктыўныя інфармацыйныя атакі на Беларусь. Там разумеюць: замбаваныя грамадзяне — чужыя сярод сваіх. Дывэрсіі наносяць непапраўны ўрон нашым інтарэсам. Тыя, хто сеюць варожасьць, сьвядома шкодзяць грамадзтву, краіне. Нібыта дэмакратычныя і апазыцыйныя СМІ ўсё часьцей выступаюць з радыкальных пазыцыяў, распальваюць жарсьці, заклікаюць за супрацьпраўных дзеяньняў. NATO патрабуе ад нас перастаць «бразгаць зброяй», а самі разьмяшчаюць ракеты, бесьпілётнікі на нашай мяжы. Гэта што такое як не двурушніцтва?
  • Ня трэба нас увесь час у сьпіну штурхаць, Макей ужо ўвесь высах, баіцца ў Эўропу езьдзіць. Як вам ня сорамна ўсё валіць на Беларусь? Забарыкадаваліся і паліваеце гразьзю. Мы выстаім. А што вы будзеце мець на гэтым лапіку зямлі, які яшчэ вам спатрэбіцца? Адумайцеся!
  • Людзі са зброяй, з выбухоўкай пруць у нашу краіну. Нам што, цярпець? Што мне скажуць людзі? Вам што, мала Ўкраіны?
  • Трэба пачынаць заняткі а 9-й, лішнюю гадзінку паспаць — гэта ж шчасьце для дзіцяці. Нават сын прэзыдэнта сьпіць на ўроках, сам прызнаецца!
  • Я яшчэ саплівым прэзыдэнтам казаў: няма грошай у нас, каб рызыкаваць і ісьці на рэформы. Таму заўсёды быў акуратным, каб ня кідацца бяздумна на нейкія сьвежыя ідэі
  • Мы ствараем «лічбавую краіну». Сёньня наш ПВТ вядзе абагульненьне найлепшай усясьветнай практыкі ў ІТ-галіне. Янчэўскі нямала патраціў дзяржаўных грошай на паездкі, мусіць адпрацаваць.
  • Заробак — ня меней за 1000 рублёў. Хто ня можа забясьпечыць — час сыходзіць на іншую працу.
  • Калі не прымусіш працаваць, то яны і ня будуць. Ім прасьцей на плошчы выйсьці, а там яшчэ і капейку падсунуць. Мэта дэкрэту: кожны мусіць працаваць, вось і ўся філязофія.
  • Апошнія дзеяньні ЗША выклікаюць трывогу: ці адмовіцца Вашынгтон ад спакусы дыктаваць волю астатняму сьвету?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG