Пра гэта ён сказаў галоўнаму рэдактару «Украінскай праўды» Сэўгіль Мусаевай-Баравік падчас тэлефоннай размовы, у якой выказаў спачуваньні сваякам журналіста і калектыву выданьня.
Парашэнка паведаміў, што дзеля празрыстасьці расьсьледаваньня папрасіў аб дапамозе ФБР, якое дало згоду далучыцца да расьсьледаваньня.
Ён таксама даў даручэньне міністру замежных спраў Паўлу Клімкіну запрасіць да расьсьледаваньня Эўрапол.
Па словах Парашэнкі, да расьсьледаваньня падключылі найлепшых сьледчых.
Таксама ён асабіста прапанаваў выдзеліць ахову кіраўніку «Ўкраінскай праўды» Алене Прытуле, а таксама Мусаевай-Баравік.
«Ён сказаў, што ў думках ён з намі, што гэта экзамэн, у якім нехта спрабуе дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне», - сказала Мусаева-Баравік.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка атрымаў згоду ад ФБР ЗША далучыцца да расьсьледаваньня забойства журналіста Паўла Шарамета.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1