Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці пад судом Цэнтральнага раёну ў Гомелі, 17 сакавіка 2017 году.
Акцыя салідарнасьці пад судом Цэнтральнага раёну ў Гомелі, 17 сакавіка 2017 году.

Судны дзень-5. Судзяць гомельскіх і менскіх «недармаедаў». Жывы блог

абноўлена

У Гомелі судзяць 10 удзельнікаў «Маршу недармаедаў» і журналістку. Суды пачынаюцца а 14.30. Свабода сочыць за прысудамі ў жывым блогу.

За першую палову дня ў Менску ўжо вынесьлі шэраг прысудаў «недармаедам» — судзілі яшчэ за «Марш абураных беларусаў», што прайшоў месяц таму.

Актывістку Галіну Лагацкую пакаралі 10 суткамі арышту. Астатнім — штрафы: Вольга Маёрава, Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў, Павал Вінаградаў, Генадзь Фядыніч і Алекс Кліменка атрымалі штрафы ў 50 базавых велічыняў (1150 рублёў), Мая Навумава — 460 рублёў.

Сьпіс пасаджаных «на суткі» ўчора за акцыі 15 сакавіка тут. Усяго з пачатку сакавіка за «Маршы недармаедаў» пасадзілі пад арышт, аштрафавалі ці выклікалі ў суд каля 200 чалавек.

Каля турмы на Акрэсьціна — чэргі зь перадачамі

Фотагалерэя:

Суд у Менску на 10 сутак арыштаваў прадпрымальніцу Галіну Лагацкую за «Марш абураных беларусаў», што быў месяц таму. У 2016 годзе яе ўжо штрафавалі, пазнаўшы на фота зь мітынгу. Яна не прызнала віны, бо кажа, «мела права на мірны пратэст».

У Гомлі, дзе сёньня будуць судзіць 10 чалавек за ўдзел у «Маршах недармаедаў», дзясяткі людзей прыйшлі іх падтрымаць. У залю суду ўсіх не пусьцілі, не хапіла месцаў.

Акцыя салідарнасьці пад судом Цэнтральнага раёну ў Гомелі

Уладзімер Кацора (на фота — другі зьлева) прапанаваў грамадзкім актывістам, якіх судзяць, класьці з літаратараў слова «Салідарнасць» і выступіў з невялікай прамовай​.

Ля будынку суду ў Гомелі сабралася 50 чалавек

Уладзімер Кацора сярод іншага заявіў на мітынгу, што дзяржава ня можа гарантаваць правы людзей і забяспечыць іх працай.

У Гомелі першымі судзяць Мікалая Пяшка і Андрэя Макарава.

Першы прысуд у Гомелі — штраф

Суддзя Віктар Казачок вынес Мікалаю Пяшку штраф у 25 базавых велічыняў (575 рублёў) за ўдзел у «Маршы недармаедаў».

Мікалай Пяшко
Мікалай Пяшко

Інваліду Макараву — штраф 25 базавых

У Гомелі судзяць Андрэя Макарава, грамадзкага актывіста, былога дэсантніка, інваліда, параненага ў вока жалезным прутом пад час падзей 1990 у Азэрбайджане.

Андрэй Макараў віну не прызнае. Кажа, што яго ніхто не папярэджваў, што марш не дазволены. Прысуд — 25 базавых (575 рублёў) штрафу.

Андрэй Макараў
Андрэй Макараў

Андрэй Стрыжак завочна пакараны 10 суткамі арышту

Рашэньне ўхваліў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Судзіў Сяргей Кармановіч.

Стрыжак папярэдне даслаў СМС у суд, што ён у Вільні, але судзьдзя палічыў гэта непаважлівай прычынай.

Уладзімеру Кацору — 12 сутак

Уладзімер Кацора, архіўнае фота
Уладзімер Кацора, архіўнае фота

«Ня буду „дармаедам“ за кратамі», — Уладзімер Кацора

Гомельскі грамадзкі актывіст і палітык Уладзімер Кацора, асуджаны 17 сакавіка за арганізацыю лютаўскага «маршу недармаедаў» на 12 сутак адміністрацыйнага арышту, пасьпеў паведаміць праз мабільную сувязь, што адмовіўся ў Цэнтральным РАУСе фатаграфавацца і здаваць адбіткі пальцаў.

«Калі ўлады залічылі мяне ў палітычныя „дармаеды“, — кажа Кацора, — то навошта ўжо ім несьці выдаткі на маё фатаграфаваньне і адбіткі пальцаў. Я і ў ізалятары ня буду спажываць казённую ежу. Перадасьць дачка сваю. Сапраўды не хачу быць у такой дзяржавы ўтрыманцам нават за кратамі».

Анатолю Паплаўнаму — 10 сутак.

На маршы быў з узмацняльнікам гуку. Лічыць, што арыштоўваюць арганізатараў. Судзьдзя — Віктар Казачок.

Анатоль Паплаўны
Анатоль Паплаўны

Дзмітрыю Сабураву — 10 сутак, судзьдзя Аляксандар Піскуноў.

Дзьмітры Сабураў
Дзьмітры Сабураў

Барысу Анікееву — штраф 25 базавых (575 рублёў).

Васіля Палякова аштрафавалі на 1 базавую велічыню (23 рублі).

Леаніду Судаленку вынесена папярэджаньне.

Ларысу Шчыракову судзьдзя Кавалевіч аштрафавала на 7 базавых (161 рубель).

Юры Глушакоў — штраф 1 базавая велічыня (23 рублі).

XS
SM
MD
LG