Ніну Багінскую аштрафавалі на 20 базавых велічынь
Вользе Мікалайчык — 5 сутак.
Батура — 10 сутак
Актывіст Яўген Батура пакараны адміністратыўным арыштам на 10 сутак. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».
Мікола Колас — 10 сутак арышту
Яшчэ адзін падсудны за ўшанаваньне памяці герояў Нябеснай сотні Мікола Колас пакараны судом на 10 сутак арышту , паведамляе ПЦ «Вясна».
Макаеву — 15 сутак
Алесь Макаеў, якому пры затрыманьні моцна пабілі сьпіну, таксама пакараны на 15 сутак арышту.
Максіма Вінярскага асудзілі на 15 сутак.
Ідзе суд або над Макаевым, або над Вінярскім.
Удакладніць немагчыма, бо судзьдзя Вікторыя Шабуня, нягледзячы на шматлікія просьбы, не дазволіла прысутнічаць на працэсе журналістам і праваабаронцам.
Затрыманых судзяць па артыкуле аб правядзеньні несанкцыяванага мерапрыемства.
Затрыманыя за акцыю ля помніка Шаўчэнку: Міліцыянты абражалі Ўкраіну і яе сьцяг
А ў аўтобусе, у якім везьлі затрыманых, «Магутны Божа» глушылі «Сэктарам Газа».
Болей за 30 чалавек не пускаюць на суды
Каля РУУС Цэнтральнага раёна сабралася болей за трыццаць чалавек. У памяшканьні толькі адвакаты. Начальнік РУУС Артур Шахлай паведаміў, што калі прывязуць на суды затрыманых, ён запусьціць у РУУС, «каго будзе патрэбна.» Ён жа выдаліў з будынку і праваабаронцу з «Вясны» Насту Лойка.
«Існуе пагроза, што суды могуць прайсьці ў закрытым рэжыме, без удзелу журналістаў і грамадзкасьці, — камэнтуе падзеі праваабаронца Валянцін Стэфановіч,— адным з прынцыпаў адміністратыўнага працэсу з’яўляецца ягоная адкрытасьць. Згодна з артыкулам 2.14 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях, справы аб адміністратыўным правапарушэньні разглядаюцца адкрыта».
Суды пачынаюцца ў закрытым рэжыме
Міліцыянты выгналі ўсіх, хто прыйшоў на суды з калідору РУУС Цэнтральнага раёна Менска.
"Калі судзьдзя дазволіць, то вас паклічуць",— сказаў міліцыянт прысутным.
Неафіцыйна стала вядома, што адзін з падсудных падаў хадайніцтва, каб у працэс дапусьцілі адваката. Іншых дэталяў няма, ні аб тым каго судзяць, ні за што.
У Цэнтральнай раённай управе міліцыі Менска людзей не пускаюць на суды і не даюць кнігі скаргаў. Дзяжурны міліцыянт кажа, што ніякіх судоў тут ня будзе. На ганку стаяць больш дзясятка сваякоў затрыманых, журналістаў, праваабаронцаў. Зьвестак, што прывезьлі арыштаваных учора з турмы на Акрэсьціна, пакуль няма.
Арыштаваных актывістаў у суд Цэнтральнага раёну не прывезьлі
Судзьдзя Шабуня заявіла, што яна вырашыла правесьці выязное паседжаньне ў будынку РУУС Цэнтральнага раёну. Сваякі, праваабаронцы, журналісты едуць у пастарунак.
Багінская: Міліцыянты забралі кіёк і абражалі мяне ў сэксуальным пляне
67-гадовая актывістка дэмакратычнага руху Ніна Багінская, якую міліцыя ўчора затрымала разам з васьмю іншымі ўдзельнікамі акцыі памяці Міхала Жызьнеўскага, апавяла Свабодзе, як зь ёй абыходзіліся ў пастарунку Цэнтральнага раёну Менску.