Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 16 фігурантаў справы ашмянскіх мытнікаў у Менаблсудзе толькі адзін абышоўся штрафам

8 жніўня ў Менскім абласным судзе абвясьцілі прысуды 16 фігурантам справы ашмянскіх мытнікаў.

Арганізатар, паводле сьледзтва, злачыннай групоўкі Гарнік Сарумянц асуджаны на 11 гадоў 6 месяцаў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

У асноўным фігуранты справы атрымалі ад 5 да 8 гадоў пазбаўленьня волі — у многіх будуць канфіскаваныя машыны і грошы.

Такім чынам, з 16 фігурантаў справы 13 чалавек будуць адбываць пакараньне ў калёніях, двое — на хіміі, адзін выплаціць штраф.


16x9 Image

Уладзь Грыдзін

Журналіст Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG