Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Актывістаў затрымліваюць, штрафуюць і асуджаюць на суткі


На першай лаве — Мікалай Чарнавус — малодшы (справа) і Барыс Шырынга
На першай лаве — Мікалай Чарнавус — малодшы (справа) і Барыс Шырынга

У Баранавічах вынесеныя прысуды актывістам за «Марш недармаедаў», які адбыўся 26 лютага.

Баранавіцкі актывіст АГП Мікалай Чарнавус — малодшы атрымаў 12 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.

Жыхарам Баранавічаў Барысу Шырынгу і Міхаілу Стрэльчыку судзьдзя Аксана Копач прысудзіла па 345 рублёў штрафу (15 базавых велічыняў).

На судовым паседжаньні былі прагледжаныя відэаматэрыялы з акцыі недармаедаў. Мікалай Чарнавус — малодшы заявіў, што ня можа апазнаць бацьку, бо «шмат двайнікоў». Таксама ён сказаў у судзе, што ў часе акцыі проста праходзіў побач і ў мэгафон нічога не крычаў.

Барыс Шырынга
Барыс Шырынга

«Марш недармаедаў» у Баранавічах адбыўся 26 лютага. Тады каля 300 жыхароў гораду выйшлі на плошчу Леніна з патрабаваньнем адмены дэкрэту № 3 «аб дармаедах». За ўдзел у гэтай акцыі былі складзеныя пратаколы на 5 жыхароў гораду — Мікалая Чарнавуса — старэйшага (БНФ), Мікалая Чарнавуса — малодшага (АГП), Барыса Шырынгу, Міхаіла Стрэльчыка, Яўгена Жураўскага.

Пасьля абеду ў Баранавіцкім судзе пачаўся працэс над абодвума Мікалаямі Чарнавусамі за акцыю праціўнікаў дэкрэту аб дармаедах каля падатковай інспэкцыі. Гэтая акцыя адбылася 6 лютага.

У часе гэтага працэсу Мікалаю Чарнавусу — малодшаму стала дрэнна, судзьдзя абвясьціла перапынак, яму выклікалі хуткую дапамогу. Лекары дыягнаставалі ў Мікалая Чарнавуса — малодшага нізкі ціск і павезьлі ў лякарню.

Судзьдзя Аксана Копач перанесла судовае паседжаньне на 20 сакавіка на 14:30.

Пасьля суду Мікалая Чарнавуса — старэйшага схапілі мужчыны ў цывільным і павезьлі ад будынку суду ў невядомым кірунку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG