Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст запрасіў Лукашэнку на «Народны сход» у Баранавічы


Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус

Актывіст партыі БНФ Мікола Чарнавус запрасіў Аляксандра Лукашэнку ды іншых чыноўнікаў на «сустрэчу з народам» у Баранавічах.

Спадар Чарнавус паведаміў Свабодзе, што «Народны сход» плянуецца ў Баранавічах 19 сакавіка ў 16:00 на плошчы Леніна.

На заплянаваны сход апазыцыянэр накіраваў запрашэньне Аляксандру Лукашэнку, старшыням берасьцейскага аблвыканкаму, баранавіцкіх райвыканкаму і гарвыканкаму, тром дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Баранавіцкага раёну, начальніку баранавіцкай міліцыі.

У звароце да гэтых чыноўнікаў гаворыцца:

«Пераканаўчая просьба да ўсіх вышэйпералічаных быць на гэтым сходзе, бо вы ўсе датычныя да абурэньня народу рэспублікі».

На пытаньне Свабоды, якая мэта правядзеньня сходу, Мікола Чарнавус сказаў:

«Народны сход тычыцца ня толькі Дэкрэту № 3, але і карупцыі, жульніцтва ў выканкамах, бязьдзейнасьці кіраўніцтва прадпрыемстваў. Таксама яго мэта — выказаць недавер прызначаным дэпутатам і прэзыдэнту».

Мікалаяў Чарнавусаў старэйшага (БНФ) і малодшага (АГП) 15 сакавіка ў 14:30 чакае суд за ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбыўся 26 лютага.

Сёньня стала вядома, што на 19 сакавіка заплянаваны «Народны сход» і ў Слоніме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG