Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект «100 словаў» — народная майстэрня


Кнігу «100 словаў» прэзэнтавалі ў менскім «Прэсавым клюбе» 27 красавіка.

«100 словаў» — кніжная вэрсія праекту, які ладзіць Свабода ад 2014 году.

У залі сабралася паўсотні чалавек. На пачатку ўшанавалі хвілінай маўчаньня аднаго з аўтараў — Ігара Канановіча.

Аўтар ідэі і рэалізатар «100 словаў» — Ян Максімюк:

«Калі рыхтаваў кнігу, раптам высьветліў, што „100 словаў“ за тры гады напісалі сто аўтараў».

Замалёўкі, імпрэсіі, фрашкі, міні-эсэ: кожны тэкст — адметны асобны жанр. У праекце ўзялі ўдзел як прафэсійныя літаратары, так і пачаткоўцы.

Сяргей Дубавец: «100 словаў» — гэта народны варштат, народная майстэрня, дзе чалавек кшталціць свае тэксты«.

Самая маладая аўтарка «Ста словаў» на момант напісаньня тэксту мела дзевяць гадоў.

На прэзэнтацыі была спадарыня Вікторыя, якая дзякуючы спрэчцы зь Янам Максімюком, вывучыла беларускую мову.

Натальля Плакса зь Нясьвіжу, аўтарка праекту: «Стаслоўкі» — так я заву тэксты кнігі. Першая стаслоўка — «Ойча наш».

Аляксей Шэін расказаў пра чэшку Сьвятлану Вранаву, якую праект падштурхнуў пісаць тэксты па-беларуску.

На прэзэнтацыі сярод іншых выступілі Ўладзімер Арлоў, Адам Глобус, Максім Клімковіч, Наста Кудасава, Аксана Спрынчан, Сяргей Календа, Серж Мінскевіч, Валер Дранчук, Антаніна Хатэнка.

Сьпявалі Яраш Малішэўскі з дачкой Альжбэтай і Зьміцер Бартосік з дачкой Юстынай.

Чытаць «100 словаў» у PDF

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG