Пра што думаюць беларусы, калі ня думаюць пра Лукашэнку? Адказы на гэтае пытаньне даюць аўтары новай кнігі «100 словаў», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХI стагодзьдзе».
Прэзэнтацыя кнігі адбылася 27 красавіка ў Прэс-клюбе па адрасе: Менск, вуліца Веры Харужай, 3, пакой 601.
У прэзэнтацыі прыняў удзел рэдактар рубрыкі «100 словаў» на Беларускай службе Радыё Свабода Ян Максімюк.
Апроч шчырых кантактаў з аўтарамі і гасьцямі імпрэзы, арганізатары прапанавалі некалькі сюрпрызаў.
Аўтары тэкстаў атрымалі аўтарскія асобнікі кнігі.
Тэкставы і фота- рэпартажы пра прэзэнтацыю чытайце і глядзіце на нашым сайце пазьней.