13 лютага ў амэрыканскім горадзе Бэвэрлі-Хілс адбудзецца аўкцыён, на якім будуць прадаваць экспанаты першага ў ЗША «Музэю шпіянажу КДБ», які адкрыўся ў Нью-Ёрку ў студзені 2019-га і пасьпеў праіснаваць усяго з год, зачыніўшыся ў сакавіку 2020 з прычыны пандэміі.
Сярод шпіёнскіх «штучак», якія зьявяцца на таргах, – мініятурныя фотаапараты, мікрафоны, схаваныя ў пачках цыгарэт, асадках і кольцах, і нават зуб, запоўнены атрутай.
Сярод шпіёнскіх «штучак», якія зьявяцца на таргах, – мініятурныя фотаапараты, мікрафоны, схаваныя ў пачках цыгарэт, асадках і кольцах, і нават зуб, запоўнены атрутай.