Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш недармаедаў», Слонім, 19 сакавіка
«Марш недармаедаў», Слонім, 19 сакавіка

«Марш недармаедаў» у Слоніме. Жывая трансьляцыя

19 сакавіка ў Слоніме прайшла акцыя пратэсту супраць дэкрэту №3. Яе арганізатарам выступае Слонімская кааліцыя дэмакратычных арганізацый. Людзі абураныя тым, што за апошнія гады ў горадзе закрыўся шэраг прадпрыемстваў: аўтарамонтны завод, «Тэкстыльнік», «Пух-пяро», «Сельгастэхніка», іншыя прадпрыемствы істотна скарачаюць супрацоўнікаў. Свабода вяла жывую трансьляцыю са Слоніма. На марш сабраліся сотні людзей, да людзей выходзіў старшыня райвыканкаму Алег Таргонскі. Пасьля акцыі быў затрыманы актывіст Партыі БНФ, адзін з арганізатараў «Маршу недармаедаў» Віктар Марчык.

Людзі ў Баранавічах не разыходзяцца, ужо каля 50 чалавек, але надалей без прамоваў і арганізатараў. Адзін з удзельнікаў, Сяргей Гоўша кажа, што па-сутнасьці акцыі не будзе. Людзі проста паходзяць, пагавораць між сабою. Вельмі шмат міліцыянтаў.

Баранавічы. Людзі паволі разыходзяцца.

На плошчы ў Баранавічах застаўся толькі міліцыянт у цывільным, людзі разышліся, акцыі так і не было. Затрыманьняў таксама няма.

У Слоніме затрыманы актывіст Партыі БНФ, адзін з арганізатараў сёньняшняга «Маршу недармаедаў» Віктар Марчык.

XS
SM
MD
LG